Кушляны
Аграгарадок
Кушляны Дом-музей Ф. Багушэвіча
| ||||||||||||||||||||||
Кушля́ны[2] (трансліт.: Kušliany) — аграгарадок[3] у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 20 км на захад ад Смаргоні, за 232 км ад Гродна, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Солы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Кушляны антрапанімічнага (адыменнага) паходжання: ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)[4].
Ад асновы Kušl- магчыма паходзіць прозвішча Івана Кушлейкі (< Kušleika), дзяка Канцылярыі. Аснова таксама сустракаецца ў літоўскай антрапа- і тапаніміі[5].
Магчыма, гэта імя першага пасяленца на месцы Кушлян. Імя са значэннем "Сляпец" магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.
Такім самым чынам ад імя-мянушкі тыпу Smurgis (літ. smurgis «смаркач») паходзіць назва Смаргоні паблізу ад Кушлян[6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1940—1954 і 1978—2008 гадах цэнтр Кушлянскага сельсавета[7][8]. У 1954—1978 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сольскага сельсавета.
У 1998 г. налічвалася 354 жыхароў, 134 двары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Ф. Багушэвіча, свіран (XIX ст.).
- Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Францішак Багушэвіч (1840—1900) — грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
- Алесь Жамойцін (нар. 1955) — паэт, навуковец
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Сморгонского районного Совета депутатов от 29 января 2010 года № 154 "О преобразовании некоторых населенных пунктов Сморгонского района в агрогородки".
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1984. С. 361.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кушляны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 66. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кушляны