Куэва-дэ-Менга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куэва-дэ-Менга

Куэва-дэ-Менга (ісп.: Cueva de Menga), або дальмен Менга — найбуйнейшы ў Еўропе дальмен — пахавальны мегалітычны курган. Датуецца 3 тысячагоддзем да нашай эры. Знаходзіцца ў наваколлях горада Антэкера, Іспанія.

Глыбіня дальмена — 25 метраў, шырыня — 5 метраў, вышыня — 4 метры. Ён складаецца з 32 каменных блокаў, найбуйнейшы з якіх важыць каля 180 тон. Пасля завяршэння будаўніцтва пахавальнай камеры, дзе, верагодна, хавалі членаў кіруючай дынастыі, а таксама калідора, які вядзе ў цэнтр дальмена, каменнае збудаванне было пакрыта зямлёй і ўтварыла ўзгорак, які бачны сёння. Калі дальмен адкрылі і пачалі даследаваць у XIX стагоддзі, археолагі знайшлі ўнутры шкілеты некалькіх сот людзей.