Куяба
| Населены пункт | |||||
| Куяба | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| парт.: Cuiabá | |||||
|
|||||
| 15°35′45″ пд. ш. 56°05′49″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Штат | Мату-Гросу | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 8 красавіка 1719 | ||||
| Плошча | 3 538 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 165 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2-4, летам UTC-1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 551 098 чалавек | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 65 | ||||
| Паштовы індэкс | 78000-000 | ||||
| cuiaba.mt.gov.br (парт.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Куяба (парт.: Cuiabá) — горад у Бразіліі, сталіца штату Мату-Гросу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі белымі, якія даследвалі тэрыторыю, дзе сёння знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін з іх, Мануэл ды Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але праз некалькі гадоў яно было закінута.
У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскаля Марэйры Кабрала, адыходзячы пасля няўдалай сутычкі з індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лагер і прыступілі да здабычы каштоўнага металу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амерыцы, і ў пасёлак сталі сцякацца жадаючыя атрымаць багацце са здабычы золата. Выяўленне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.
Да сярэдзіны XVIII стагоддзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землетрасенне 1746 года прычыніла моцныя разбурэнні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная парагвайская вайна толькі паспрыяла развіццю горада, які стаў адной з асноўных тылавых баз бразільскай арміі. Аднак пасля вайны эканамічная актыўнасць паменшылася. Чарговы перыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя звязалі горад з астатняй краінай.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца ў зоне трапічнага саваннага клімату, з цёплай, сухой зімой і гарачым, дажджлівым летам. Дзякуючы горнаму масіву на поўдні, які блакуе паступленне халодных паветраных мас з Патагоніі, Куяба з'яўляецца адным з самых гарачых гарадоў Бразіліі.
| Клімат Куябы | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Абсалютны максімум, °C | 37,0 | 37,0 | 38,0 | 37,0 | 37,0 | 37,0 | 37,0 | 40,0 | 40,0 | 42,0 | 38,0 | 43,0 | 43,0 |
| Сярэдні максімум, °C | 32,6 | 32,6 | 32,9 | 32,7 | 31,6 | 30,7 | 31,8 | 34,1 | 34,1 | 34,0 | 31,1 | 32,5 | 32,5 |
| Сярэдні мінімум, °C | 23,2 | 22,9 | 22,9 | 22,0 | 19,7 | 17,5 | 16,6 | 18,3 | 22,1 | 17,1 | 22,9 | 23,0 | 20,6 |
| Абсалютны мінімум, °C | 18,0 | 15,0 | 17,0 | 12,0 | 7,0 | 7,0 | 6,0 | 7,0 | 10,0 | 10,0 | 12,0 | 12,0 | 6,0 |
| Норма ападкаў, мм | 209 | 199 | 171 | 123 | 53 | 15 | 9 | 11 | 58 | 115 | 154 | 193 | 1 310 |
| Крыніца: World Climate | |||||||||||||
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнымі галінамі гарадской эканомікі з'яўляюцца:
- прамысловасць (у асноўным харчовая)
- дробны гандаль
- сфера паслуг
- турызм
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Арыка, Чылі
Турын, Італія
Хамамацу, Японія
Ікіке, Чылі
Лішуй, Кітай
Педра-Хуан-Кабальера, Парагвай
Злін, Чэхія
Дэнвер, ЗША
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куяба- Афіцыйны сайт Архівавана 17 чэрвеня 2014.