Каралеўскі ўніверсітэт у Кінгстане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Куінскі ўніверсітэт)
Каралеўскі ўніверсітэт у Кінгстане
англ.: Queen's University at Kingston
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Queen's University at Kingston
Заснаваны 1841
Студэнты 28 272
Размяшчэнне Кінгстан, Антарыа, Канада
Сайт queensu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўскі ўніверсітэт у Кінгстане (англ.: Queen's University at Kingston) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгстан у правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Царква Шатландыі стварыла Каралеўскі каледж у Кінгстане ў кастрычніку 1841 года хартыяй каралевы Вікторыі. Першыя заняткі адбыліся 7 сакавіка 1842 года з 13 студэнтамі і двума прафесарамі. У 1869 годзе каледж стаў першай канадскай вучэльняй на захад ад марскіх правінцый, якая пачала прымаць на навучанне жанчын. У 1912 годзе вучэльня спыніла сваю прыналежнасць да прэсвітэрыянскай царквы і прыняла сваю цяперашнюю назву. Па стане на 2022 год 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і адзін лаўрэат прэміі Цьюрынга былі звязаны з універсітэтам.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў і навук
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Факультэт права
  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]