Куін-Шарлот
Выгляд
| Куін-Шарлот | |
|---|---|
| англ. Queen Charlotte Bay, ісп. Bahía San Julián | |
| 51°49′ пд. ш. 60°42′ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Тып | заліў |
| Упадаюць | рака Дойл |
Куін-Шарлот (англ.: Queen Charlotte Bay, ісп.: Bahía San Julián) — вялікі, фіёрдападобны заліў у паўднёва-заходняй частцы вострава Заходні Фалкленд, абмывае ўсходні бераг вострава Уэдэл. Глыбіня больш 50 метраў пры ўваходзе ў заліў. На паўночным усходзе заліў заканчваецца бухтамі Порт-Філамел і Саймандс, на паўднёвым усходзе бухтай Порт-Рычардс. Упадае рака Дойл. На беразе заліва знаходзяцца паселішчы Даназ-Хэд (в. Заходні Фалкленд), Уэдэл (в. Уэдэл).