Кфар-Труман
Выгляд
| Населены пункт | |
| Кфар-Труман | |
|---|---|
| 31°58′47″ пн. ш. 34°55′20″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1949 |
| Вышыня цэнтра | 58 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| ktruman.co.il | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Кфар-Труман (іўр.: כפר טרומן) — мошаў, размешчаны ў цэнтральнай частцы Ізраіля, каля трох кіламетраў на ўсход ад Міжнароднага аэрапорта Бен-Гурыён. Адміністрацыйна адносіцца да рэгіянальнага савета Хевель-Мадзыін[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мошаў быў створаны ў 1949 годзе дэмабілізаванымі салдатамі Пальмах і першапачаткова называўся «Бней-Харэль». У 1950 годзе прадстаўнікі Яўрэйскага агенцтва прапанавалі змяніць назву на «Кфар-Труман», у гонар прэзідэнта ЗША Гары Трумэна, чыя падтрымка мела важнае значэнне для стварэння дзяржавы Ізраіль[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраіля, насельніцтва на пачатак 2020 года складала 893 чалавекі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Список населённых пунктов регионального совета Хевель-Модиин Архівавана 20 сакавіка 2012. (іўрыт)
- ↑ История Кфар-Труман Архівавана 22 сакавіка 2012. (іўрыт)