Кхмерская Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гістарычная дзяржава
Кхмерская Рэспубліка
кхмер.: សាធារណរដ្ឋខ្មែរ
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Гімн: Anthem of the Khmer Republic[d]
Cambodia Cold War (orthographic projection).svg
< Flag of Cambodia (1958–1970).svg
Flag of Democratic Kampuchea.svg >

Сталіца
Афіцыйная мова Кхмерская мова
Грашовая адзінка riel[d]
Плошча
  • 181 035 км²
Насельніцтва
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка і дыктатура
Commons-logo.svg Кхмерская Рэспубліка на Вікісховішчы

Кхмерская Рэспубліка (кхмер. សាធារណរដ្ឋខ្មែរ, фр.: République khmèreRépublique khmère) — урад Камбоджы, які папярэднічаў стварэнню камуністычнага рэжыму, вядомага як Дэмакратычная Кампучыя.

Дзяржаўны пераварот 1970 года[правіць | правіць зыходнік]

18 сакавіка 1970 года, скарыстаўшыся адсутнасцю Нарадома Сіанука у краіне, правые сілы пры падтрымцы ЗША здзейснілі дзяржаўны пераварот. К уладзе прыйшоў генерал Лона Нол. У красавіку 1970 года амерыканскія і паўднёвав'етнамскія войскі ўступілі на тэрыторыю Камбоджы, што вызвало абурэнне міравой грамадскасцi і вымусіла іх адтуль сысці цераз месяц. У маі 1970 года апазіцыйныя Лона Нолу сілы пры падтрымцы КНР тварылі ў Пекіне Нацыянальны адзіны фронт Кампучыі (НАФК), стварылі ўласныя ўзброеныя сілы і ўрад у выгнанні. У састаў НАФК увайшлі прыхільнікі Нарадома Сіанука і іх нядаўнія «ворагі» камуністы. Сіанук не валодаў рэальнай уладай у НАФК, якая была у руках мясцовых камуністаў, больш вядомых як рух «чырвоных кхмераў». Злучэнні рэгулярнай арміі ДРВ пад відам часцей НАФК уступілі на тэрыторыю Камбоджы. Яны захапілі некалькі ўсходніх правінцый краіны, перадаўшы іх пад кантроль «чырвоных кхмераў».

9 кастрычніка 1970 года Камбоджа была афіцыйна объявлена Кхмерскай Рэспублікай.

Знешняя і ўнутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым кіраваўсянацыяналістычнай ідэалогіяй. В'етнамцы лічыліся варожым насяленнем: па загаду ўрада грамадзянскае насяленне в'етнамскага паходжання выганялі з населеных пунктаў і нярэдка знішчаліь без суда. Лона Нол публічна заявіў: «Я разумею, што сярод тых в'етнамцаў, мажліва, меліся невінаватыя, але адрозніць было цяжка».[2]

Вайна і паражэнне[правіць | правіць зыходнік]

З канца 1970 года сталіца была адрэзана ад сельскагаспадарчых раёнаў. Спрабуючы пашырыць сацыяльную базу свайго рэжыму, Лона Нол хацеў стварыць бачнасць яго дэмакратызацыі, але ўпэўніць у гэтым міравую супольніцтва яму гэтак і не атрымдася. За пяць гадоў узброенае партызанскай барацьбы колькасць КПК значна ўзрасла і яна ператварылася ў вядучую палітычную сілу Камбоджы.

1973 год стаў рашаючым у вайне. Толькі падтрымка амерыканскай авіяцыі спасала на той момант ад краху рэжым Лона Нола. Да пачатку 1975 года ўзброеныя сілы «чырвоных кхмераў» і в'етнамскія часці кантралявалі да 90% тэрыторыі Камбоджы. У пачатку красавіка 1975 года Пнампень пакінулі Лона Нол і яго паплечнікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://sophal.faithweb.com/CAMBODIA/1974.html
  2. Фильм L’histoire de Cambodge, канал Ina.fr