Кшыштаф Камэда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кшыштаф Камэда
Krzysztof Komeda Poznań.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

27 красавіка 1931(1931-04-27)

Месца нараджэння

Горад Остраў-Велькапольскі, Ostrów Wielkopolski County[d], Велікапольскае ваяводства, Польшча

Дата смерці

23 красавіка 1969(1969-04-23) (37 гадоў)

Месца смерці

Варшава, Польская Народная Рэспубліка[1]

Месца пахавання

Старыя Павонзкі

Краіна

Сцяг Польшчы

Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты

фартэпіяна

komeda.pl
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кшы́штаф Камэ́да (Krzysztof Komeda, сапраўднае прозвішча Trzciński, 27 красавіка 1931, Познань — 23 красавіка 1969, Варшава) — польскі піяніст і кампазітар, які лічыцца родапачынальнікам нацыянальнай школы джаза. Напісаў музыку да 70 фільмаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Камэду ў Познані

Па адукацыі — оталарынголаг. Першая вядомасць да яго прыйшла на Першым джазавым фестывалі ў Сопаце ў 1956 годзе.

У 1956-1962 гадах паспяхова ўдзельнічаў у музычных фестывалях у Маскве, Грэноблі і Парыжы. Сапраўдны поспех яму прынёс альбом Astigmatic (1965) і музыка, напісаная да фільмаў Рамана Паланскі, — «Нож у вадзе», «Тупік», «Баль вампіраў».

Іншыя працы — Перапынены палёт (1964).

З 1968 года жыў у Лос-Анджэлесе, дзе пісаў музыку да фільмаў «Дзіця Размары» Рамана Паланскі і «Бунт»(англ.) бел. База Куліка. У снежні таго ж года, вяртаючыся дмаоў у кампаніі пісьменніка Марака Хласкі ў стане алкагольнага ап'янення, ён быў выпадкова спіхнуты ўніз па схіле, зваліўся, атрымаў цяжкае страсенне мозгу і неўзабаве трапіў у каму. Быў аперыраваны ў Варшаве, але памёр.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Слупску штогод праводзіцца фестываль джазавых кампазітараў памяці Кшыштафа Камэды.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]