Кызылкак (возера)
Кызылкак | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 53°15′ пн. ш. 73°28′ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Паўладарская вобласць |
Даўжыня | 15[1] км |
Шырыня | 12[1] км |
Плошча | 188[2] (172[1]) км² |
Найбольшая глыбіня | 1,5[1] м |
Салёнасць | 250—260[1] ‰ |
![]() |
Кызылка́к — бяссцёкавае горка-салёнае возера ў Іртышскім раёне Паўладарскай вобласці Казахстана, за 100 км у напрамку на захад ад горада Іртышск.
Плошча паверхні возера 188[2] (172[1]) км². Даўжыня 15[1] км, найбольшая шырыня 12[1] км. Найбольшая глыбіня 1,5[1] м. Берагі возера стромкія і абрывістыя, складзеныя з чырвона-бурых суглінкаў. У асобных месцах вышыня берагоў дасягае 5[1] м. Дно возера роўнае і пакатае. У сярэдзіне дно ўкрывае чорны іл з вялікай колькасцю серавадароду[1].
У возера ўпадаюць рэкі Карасу, Бірсуат, Агынсай, Аксуат[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Озеро Кызылкак // Комитет геологии и недропользования Министерства по инвестициям и развитию Республики Казахстан (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 243. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Павлодарская областная универсальная научная библиотека имени С. Торайгырова(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 243. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)