Кыргызска-таджыкскі канфлікт (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфлікт на кыргызска-таджыкскай мяжы
Кыргызска-таджыкскае памежжа на карце.
Дата 28 красавіка1 мая 2021[1]
Месца кыргызска-таджыкская мяжа
Прычына спрэчка за водныя рэсурсы
Вынік
  • • мірнае ўрэгуляванне і спыненне сутыкненняў
  • • тапаграфічным рабочым групам было даручана ў бліжэйшы час прыступіць да апісання дзяржаўнай мяжы на праблемных участках
Змены статус кво (паводле дамовы 29 красавіка)
Праціўнікі
Сцяг Кыргызстана Кіргізія Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Камандуючыя
Сцяг Кыргызстана Садыр Жапараў Сцяг Таджыкістана Эмамалі Рахмон
Страты
36 забітых і 183 параненых 16 забітых і 90 параненых
Агульныя страты
20 000 грамадзян Кіргізіі эвакуяваны з зоны баявых дзеянняў[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кыргызска-таджыкскі канфлікт 2021 года — памежныя сутыкненні, якія адбыліся ў канцы красавіка 2021 года пасля ўстаноўкі камер відэаназірання таджыкскім бокам на водазаборы «Галаўны» ў вярхоўях ракі Ісфара. Вакол гэтага пачалася эскалацыя паміж насельніцтвам памежных тэрыторый, што перарасло ва ўзброены канфлікт.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Таджыкістан і Кыргызстан падзяляюць больш за 900 км дзяржаўнай мяжы, каля паловы якой не дэмаркіравана. Лінія мяжы ўмоўная і часта праходзіць па дарозе або ўздоўж населеных пунктаў. Часцяком немагчыма вызначыць, дзе пралягае мяжа паміж дзяржавамі, з-за чаго ў мясцовых жыхароў узнікаюць праблемы вакол доступу да вады, пашаў і дарог. Спрэчныя тэрыторыі складаюць прыкладна 30 % ад мяжы дзвюх краін і з’яўляюцца самымі напружанымі яе ўчасткамі[3].

На тэрыторыі Кыргызстана знаходзіцца таджыкскі анклаў Варух з насельніцтвам у некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, а таксама буйны водазабор, пабудаваны яшчэ ў часы СССР, што забяспечвае вадой прылеглыя раёны. У Таджыкістане лічаць, што кіргізскія ўлады несумленна размяркоўваюць ваду. Увесну і ўлетку, калі пачынаюцца сельгасработы, расход вады павялічваецца ў дзясяткі разоў, і канфлікты паміж суседзямі абвастраюцца[3].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сутыкненні[правіць | правіць зыходнік]

28 красавіка прадстаўнікі таджыкскага боку паспрабавалі ўсталяваць на слупе каля водазабору камеры відэаназірання, якія дазвалялі бы адсочваць размеркаванне вады. Прадстаўнікі кіргізскага боку абурыліся і вырашылі спілаваць слуп. Пачалася сварка, удзельнікі канфлікту сталі закідваць адзін аднаго камянямі, а праз нейкі час пачуліся стрэлы[3].

Раніцай 29 красавіка жыхары таджыкскага сяла Майскі сталі кідаць камяні ў аўтамабілі, якія праязджалі па дарозе ОшІсфана. Машыны грамадзян Кіргізіі з таджыкскага боку абстрэльвалі з паляўнічых стрэльбаў. З боку Таджыкістана была абстраляная вайсковая часць у вёсцы Кёк-Таш[4][5]. Грамадзяне Таджыкістана заблакавалі аўтадарогу, якая злучае два раёны Кіргізіі, а кіргізскі бок заблакаваў дарогу ў анклаў Варух[6].

Каля 17:00 таджыкскі бок адкрыў агонь па кіргізскіх заставах «Капчыгай», «Мін-Булак», «Дастук», а таксама атакаваў пасты «Кажагар» і «Булак-Башы». У выніку мінамётнага абстрэлу адбылося ўзгаранне будынка заставы «Дастук» Баткенскага памежнага атрада. У адказ атрад спецыяльнага прызначэння «Бару» пагранслужбы Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызскай Рэспублікі захапіў заставу «Ходжа Аъло». Хутка па ўсім перыметры кыргызска-таджыкскай дзяржаўнай мяжы з абодвух бакоў сабраліся дадатковыя сілы і сродкі[3].

У ноч на 30 красавіка стрэлы раздавалася ў сёлах Арка, Дастук і Жаштык. Раніцай паведамлялася аб новай перастрэлцы ў Лейлекскім раёне Кыргызстана[3].

1 мая кіргізскія ўлады заявілі аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі з боку Таджыкістана ў раён мяжы паміж дзяржавамі і абвясцілі аб абстрэле сваёй тэрыторыі. Улады Таджыкістана гэта абверглі[7].

Мірнае ўрэгуляванне[правіць | правіць зыходнік]

29 красавіка міністры замежных спраў Таджыкістана і Кіргізіі дамовіліся аб спыненні агню з 17:00 па Маскве і адводзе падраздзяленняў на зыходныя пазіцыі. Абедзве краіны аб’явілі аб намеры мірна вырашыць канфлікт. Мірныя перамовы падтрымалі і прэм’ер-міністры дзяржаў[8].

1 мая дэлегацыі на чале са старшынямі дзяржаўных камітэтаў нацыянальнай бяспекі Таджыкістана і Кіргізіі Саймумінам Яцімавам і Камчыбекам Ташыевам абмяняліся думкамі па пытанні дэлімітацыі і дэмаркацыі таджыкска-кіргізскай мяжы. Тапаграфічным рабочым групам было даручана ў бліжэйшы час прыступіць да апісання дзяржаўнай мяжы на пакінутых участках. Была дасягнутая дамоўленасць аб неадкладным вяртанні ваеннай тэхнікі на месцы іх пастаяннай дыслакацыі[9].

Людскія ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Да 29 красавіка было забіта прынамсі 41 чалавек з абодвух бакоў[10][11]. Па заяве ад 30 красавіка Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Кыргызстана, у выніку сутыкненняў загінулі ў агульнай складанасці 33 чалавекі, як вайскоўцы, так і грамадзянскія асобы, а яшчэ 163 атрымалі раненні. Большасць загінулых і параненых былі грамадзянскімі асобамі. Сярод забітых былі шасцікласніца і яе маці, якіх, па паведамленнях кіргізаў, застрэлілі[12]. Таджыкскі бок не апублікаваў ніякай інфармацыі аб сваіх ахвярах. Паводле паведамленняў некаторых таджыкскіх СМІ, да 1 мая загінулі 10 чалавек, яшчэ 90 атрымалі раненні[12]. Пазней колькасць ахвяр узрасла да 36 забітых з Кіргізіі[13] і 16 з Таджыкістана[14].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Станіслаў Зась, пасля абмеркавання падзей на мяжы дзвюх краін з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў Насрулам Махмудзадай (Таджыкістан) і Рыскелдзі Мусаевым (Кыргызстан), заявіў, што баявыя дзеянні павінны быць спынены мірным шляхам. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Джапаравым выказаў спачуванні ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку канфлікту[15]. Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі выступіла з прапановай дапамагчы ў мірным урэгуляванні пагранічнага канфлікту. Сваю дапамогу ў мірным працэсе прапанавалі таксама Турцыя, Іран і Узбекістан. Падпісанае 29-га красавіка пагадненне аб спыненні агню падтрымалі прадстаўнікі АБСЕ і Еўрапейскага Саюза[16]. Разам з імі высока ацаніў падобныя крокі Пакістан[17][18].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kyrgyzstan, Tajikistan agree ceasefire after border clashes. Reuters (1 мая 2021).
  2. "Kyrgyzstan Says 33 Killed, Thousands Evacuated In Tajik Border Clashes". RFE/RL. 30 April 2021. Праверана 30 April 2021.
  3. а б в г д Конфликт из-за воды: Бишкек заявил об атаке Таджикистана на пять погранзастав. BBC (30 красавіка 2021). Праверана 1 мая 2021.
  4. На киргизско-таджикской границе из-за обострения перекрыта стратегическая трасса
  5. Конфликт на кыргызско-таджикской границе: в трех сельских округах Кыргызстана введен режим ЧП
  6. Конфликт на границе Киргизии и Таджикистана. Главное
  7. Конфликт на границе Киргизии и Таджикистана. Главное
  8. Таджикистан и Киргизия объявили о перемирии
  9. В МИД Таджикистана сообщили, что Душанбе и Бишкек вскоре приступят к описанию границы
  10. Минздрав Кыргызстана заявил о 31 погибшем в результате пограничного конфликта. Информационное Агентство Репорт. Праверана 30 April 2021.
  11. Over 40 dead in Tajikistan-Kyrgyzstan border clash(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2021. Праверана 1 мая 2021.
  12. а б Чек арадагы ок атуудан каза тапкандар 33 кишиге жетти(нявызн.) (30 красавіка 2021). Праверана May 1, 2021.
  13. Четырехлетний малыш погиб в ходе конфликта на границе — всего 36 жертв. Sputnik (3 мая 2021). Праверана 3 May 2021.
  14. Радио Озоди установило личность 16-й жертвы приграничного конфликта. Радио Озоди (2 мая 2021). Праверана 2 May 2021.
  15. Tokayev offers condolences to Japarov over border conflict victims. AKIpress (1 мая 2021). Праверана May 1, 2021.
  16. АДКБ, Расія, АБСЕ, ЕС, Турцыя, Узбекістан, Іран
  17. Pakistan welcomes ceasefire agreement between Tajikistan, Kyrgyzstan (3 мая 2021).
  18. Khan, Irfan. Pakistan welcomes ceasefire between Tajikistan, Kyrgyz (3 мая 2021).