Перайсці да зместу

Кэмеранскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэмеранскі ўніверсітэт
англ.: Cameron University
Арыгінальная назва англ.: Cameron University
Заснаваны 1908
Студэнты 3 771[1]
Краіна
Размяшчэнне Лоўтан, Аклахома, ЗША
Сайт cameron.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэмеранскі ўніверсітэт (англ.: Cameron University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лоўтан у штаце Аклахома.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе больш за 50 ступеняў па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры. Адукацыйныя праграмы акцэнтуюць увагу на вольных мастацтвах, прыродазнаўчых навуках і інжынерыі.

Вучэльня была заснавана ў 1908 годзе, неўзабаве пасля таго, як Аклахома была прынята ў склад ЗША ў якасці самастойнага штата. Тады вучэльня была адной з шасці сельскагаспадарчых школ у пераважна сельскай мясцовасці штата. Вучэльня, што з часам стала вядома як Кэмеранская дзяржаўная школа сельскай гаспадаркі, была названа ў гонар Э. Д. Кэмерана, баптысцкага прапаведніка і першага школьнага суперінтэнданта штата Аклахома. Першыя заняткі адбыліся ў Дзень дзяржаўнасці 16 лістапада 1909 года ў падвале будынка банка, пакуль будаваўся адмысловы будынак.

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.