Кэмпбел (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кэмпбел
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Campbell Island Landscape.jpg
Рачная даліна
Характарыстыкі
Плошча564 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
47°35′ пд. ш. 169°10′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кэмпбел (востраў) (Ціхі акіян)
Кэмпбел
Кэмпбел
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кэмпбел (англ.: Campbell) — востраў на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна, самы вялікі ў групе астравоў з той жа назвай. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча - 112,68 км². Сталага насельніцтва няма.

Адкрыты ў 1810 г. аўстралійскімі паляўнічымі на ластаногіх. З 1954 г. мае запаведны статус. У 1998 г. разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапіў ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты. Найвышэйшая кропка гара Хоні (564 м) знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне. Шмат рэк і ручаёў.

Клімат субантарктычны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня 7,1 - 12,1° C, ліпеня 3 - 6,9° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1329 мм.

Багатая флора, сярод якой асабліва вылучаюцца зараснікі гіганцкай травы. Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і ластаногімі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 877
рус.англ.фр.