Кэмп-Эгерс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урачыстае мерапрыемства ў Дзень Анзака  (англ.). Кэмп-Эгерс. 2007 год.

Кэмп-Эгерс (англ.: Camp Eggers) — былая ваенная база ЗША ў Кабуле (Афганістан). Размяшчалася ля амерыканскага пасольства  (англ.) і прэзідэнцкага палаца  (англ.). Лагер быў названы ў гонар капітана Дэніэла У. Эгерса (англ.: Daniel W. Eggers), байца 1-га батальёна 3-й групы спецыяльнага прызначэння  (англ.), які загінуў ад выбухоўкі разам з трыма іншымі салдатамі 29 мая 2004 года недалёка ад Кандагара.

Падчас Афганскай вайны 2001—2021 гг. Кэмп-Эгерс эскплутаваўся ўсімі радамі войск Узброеных Сіл ЗША і кааліцыяй ISAF. Па непацверджаных даных, ЦРУ выкарыстоўвала лагер у якасці турмы, дзе ўтрымліваліся падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці[1].

База дзейнічала з 2004-га і зачынілася ў 2015 годзе ў рамках частковага вываду амерыканскіх войск  (англ.)[2].

Зноскі

  1. زندانی گوانتانامو از شکنجه در افغانستان حرف میزند, ۱۹ دسامبر ۲۰۰۵
  2. Morello, Carol (2019). "State Department wasted millions on security compound in Afghanistan, report says". Washington Post. Архівавана з арыгінала 30 July 2019. Праверана 2020-10-14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]