Кэмэры
| Кэмэры | |
|---|---|
| лат.: Ķemeri | |
| | |
| 56°56′18″ пн. ш. 23°29′22″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Дата заснавання | 1838 |
| Паштовыя індэксы | LV-2012 |
| Плошча |
|
Кэмэры (лат.: Ķemeri) — былы горад у Латвіі (з 1928), з 1959 — частка горада Юрмалы. Кліматычны і бальнеагразевы курорт. Размешчаны ў заходняй частцы Юрмалы, за 44 км на захад ад Рыгі. Заснаваны ў 1838 годзе. Раён Кэмэры акружаны лясным масівам (на захадзе ад яго — Курзэмскія лясы), які абараняе яго ад вятроў. На тэрыторыі курорта — лесапаркавая зона (хвоя, лісцевыя пароды) з рознымі мікракліматычнымі ўмовамі (густы лес, сквер, лесапарк). З 1997 года знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка Кэмэры. Клімат падобны да клімату Юрмалы. Зіма мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C), лета умерана цёплае (сярэдняя тэмпература ліпеня +17 °C). Ападкаў каля 650 мм у год. Адносная вільготнасць зімой 83 %, летам 76 %. Колькасць гадзін сонечнага ззяння — 1800 у год.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
