Кэнтаро Міура
| Кэнтаро Міура | |
|---|---|
| 三浦 建太郎 | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 11 ліпеня 1966 |
| Месца нараджэння | Тыба, Японія |
| Дата смерці | 6 мая 2021 |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | мангака, мастак |
| Гады творчасці | 1985–2021 |
| Жанр | цёмнае фэнтэзі |
| Прэміі |
|
| Узнагароды | |
Кэнтаро Міура (яп.: 三浦 建太郎 建太郎, 11 ліпеня 1966 г. — 6 мая 2021 г.) — японскі манга. Ён быў найбольш вядомы сваёй серыяй у жанры цёмнае фэнтэзі Берсерк, якая пачала выходзіць ў 1989 годзе. Да 2023 года выйшла больш за 60 мільёнаў асобнікаў гэтай мангі, што зрабіла яе адной з самых прадаваных серый мангі ўсіх часоў.
Ранняе жыццё і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Міура нарадзіўся 11 ліпеня 1966 года ў горадзе Тыба, прэфектура Тыба, Японія.[1] У 1976 годзе, ва ўзросце 10 гадоў, ён стварыў сваю першую мангу пад назвай Miuranger, якая была апублікавана для яго аднакласнікаў у школьным выданні; серыя ў выніку налічвала 40 тамоў.[2] У 1977 годзе Міура стварыў сваю другую мангу Шлях да мяча (яп.: 剣への道 Ken e no Michi, "The Way to the Sword") , у якой ён упершыню выкарыстаў туш. У 1979 годзе, калі ён вучыўся ў сярэдняй школе, яго тэхніка малявання значна палепшылася, бо ён пачаў выкарыстоўваць прафесійныя тэхнікі малявання.[3]
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1985 годзе Міура падаў заяўку на паступленне ў мастацкі каледж Універсітэта Ніхон. Ён прадставіў на разгляд кароткі праект Once More (яп.: 再び Futatabi) і быў залічаны. Пазней праект прынёс яму 34-ю прэмію для мангак-навічкоў ад часопіса Weekly Shōnen.[2] Наступная праца Міуры, NOA, была апублікавана ў часопісе Fresh Magazine у тым жа годзе,[4][2] але не мела поспеху.[5] У 1988 годзе, працуючы з Буронсанамнад мангай Кароль ваўкоў (яп.: 王狼 Ōrō, King of Wolves),[6] Міура апублікаваў прататып Берсерка ў часопісе Monthly ComiComi выдавецтва Hakusensha.[1][7] Поўная серыялізацыя мангі Берсерк, якая стала самай вядомай і паспяховай працай Міуры, пачалася ў часопісе Monthly Animal House у 1989 годзе.[8] У 1990 годзе ў тым жа часопісе быў апублікаваны працяг Караля ваўкоў пад назвай Легенда пра караля ваўкоў (яп.: 王狼伝 Ōrō Den, "Legend of the King of Wolves").[9] У 1992 годзе часопіс Monthly Animal House быў перайменаваны ў Young Animal, дзе працягнуўся выхад Берсерка. У тым жа годзе Міура супрацоўнічаў з Буронсанам над мангай Japan, якая таксама была апублікавана ў Young Animal.[10]
У 1997 годзе Міура кіраваў вытворчасцю 25-серыйнай анімэ-адаптацыі Берсерка, створанай кампаніяй OLM, Inc., якая выйшла ў эфір у тым жа годзе на канале NTV . Ён таксама кіраваў стварэннем відэагульні для Dreamcast 1999 года пад назвай Sword of the Berserk: Guts' Rage. У 2002 годзе Міура атрымаў узнагароду за выдатныя дасягненні на шостай цырымоніі ўручэння культурных прэмій Тэдзукі Осаму за Берсерк.[11][12] Пачынаючы з 2006 года, Берсерк выходзіў, чаргаваўшы штомесячныя і нерэгулярныя выпускі.[13] Да 2023 года Берсерк быў сабраны ў 42 тамы ў Японіі, а да верасня 2023 года яго тыраж па ўсім свеце, уключаючы лічбавыя версіі, склаў больш за 60 мільёнаў копій.[14] Серыя таксама спарадзіла мноства тавараў, як афіцыйных, так і зробленых фанатамі, ад статуэтак і фігурак да відэагульняў і калекцыйнай картачнай гульні. Таксама былі выпушчаныя розныя артбукі і дадатковыя матэрыялы Міуры па матывах Берсерка.
У 2013 годзе Міура выпусціў кароткаметражную мангу 'Giganto Maxia (яп.: ギガントマキア Gigantomakia), якая была апублікавана ў англамоўных краінах выдавецтвам Dark Horse ў 2016 годзе.[15] Duranki, кароткая манга, створаная асабістай манга-студыяй Міуры Studio Gaga, была выпушчана ў Young Animal Zero ў 2019 годзе.[16]
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]6 мая 2021 года Міура памёр ад вострага расслаення аорты ва ўзросце 54 гадоў. Пра яго смерць было публічна абвешчана 20 мая 2021 года.[17][18]
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Манга-серыял Міуры Берсерк паўплываў на свет мангі і не толькі. Журналістка Джэйд Кінг заявіла: «Цяжка пераацаніць велізарны ўплыў яго працы на свет гульняў, мангі, кіно, анімэ і нават літаратуры». Вобраз Гатса і яго масіўнага мяча прыпісваюць такім натхняльным персанажам, як Клаўд Страйф з гульні Final Fantasy VII і Дантэ з серыі Devil May Cry, а агульная эстэтыка Берсерка натхняе монстраў і свет серыі Dark Souls.[19][20] Рэжысёр відэагульняў Хідэакі Іцуно і прадзюсар Хіроюкі Кабаясі з'яўляюцца прыхільнікамі Берсерка, а ролевая гульня Dragon's Dogma ў жанры хак-н-слэш уключае даспехі, заснаваныя на даспехах Гатса і Грыфіта.[21][22] Падчас выступу на GDC у 2019 годзе Іцуно заявіў, што тон і стыль гульні Devil May Cry 5 былі натхнёныя Берсеркам.[23]
7 чэрвеня 2022 года Hakusensha і Кодзі Моры абвясцілі, што публікацыя Берсерка будзе працягвацца, выкарыстоўваючы планы і думкі, якія перадаў Моры сам Міура, а таксама пакінутыя Міурай запіскі і дызайн персанажаў.[24] Як адзіны чалавек, які ведае канцоўку, задуманую Міурай, Моры пагадзіўся працягнуць серыю і паабяцаў: «Я буду пісаць толькі тыя эпізоды, пра якія мне казаў Міура. Я не буду іх дапаўняць. Я не буду пісаць эпізоды, якія я не памятаю выразна. Я буду пісаць толькі тыя радкі і гісторыі, якія апісаў мне Міура».[24] У тытрах мангі пазначылі «арыгінальная праца Кэнтара Міуры, мастак — Studio Gaga, пад кіраўніцтвам Кодзі Моры».[24][25][26]
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Futatabi (яп.: 再び, "Once More") (1985) — ваншот, выйшаў у часопісе Kodansha's Weekly Shōnen Magazine.[27]
- NOA (1985) — ваншот, выйшаў у часопісе Kodansha's Fresh Magazine.[28]
- Berserk: The Prototype (яп.: ベルセルク Beruseruku) (1988) — ваншот, выйшаў у часопісе Hakusensha's Monthly ComiComi.[9]
- King of Wolves (яп.: 王狼 Ōrō) (1989) — сцэнарыст Буронсан, ілюстратар Міўра. Выходзіла ў часопісе Hakusensha's Monthly Animal House.[29]
- Berserk (яп.: ベルセルク Beruseruku) (1989–2021) — выходзіла ў часопісах Hakusensha's Monthly Animal House (1989–1992) і Young Animal (1992–2021).[9]
- Ōrō Den (яп.: 王狼伝) (1990) — сцэнарыст Буронсан, ілюстратар Міўра. Выходзіла ў часопісе Hakusensha's Monthly Animal House.[29]
- Japan (яп.: ジャパン) (1992) — сцэнарыст Буронсан, ілюстратар Міўра. Выходзіла ў часопісе Hakusensha's Young Animal.[29]
- Giganto Maxia (яп.: ギガントマキア Gigantomakia) (2013–2014) — выходзіла ў часопісе Hakusensha's Young Animal.[9]
- Duranki (яп.: ドゥルアンキ) (2019–2020) — выходзила ў часопісе Hakusensha's Young Animal Zero.[9]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б 三浦建太郎 (яп.). Natalie. Архівавана з першакрыніцы October 11, 2020. Праверана June 29, 2020.
- ↑ а б в Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (яп.). Hakusensha. Архівавана з першакрыніцы November 5, 1999. Праверана May 29, 2021.
- ↑ Miura, Kentarō (2019). Berserk. DeAngelis, Jason,, Johnson, Duane, 1976-, Nakrosis, Dan,, Studio Cutie (Deluxe edition. First ed.). Milwaukie OR. ISBN 978-1-5067-1198-0. OCLC 1050142713.
{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ Miura, Kentaro (January 1, 2002). Berserk Illustration Book(ням.). Panini Comics. p. 121. ISBN 978-3-89921-224-2.
- ↑ C, Ben. REEL ANIME: Kentaro Miura and how a manga epic went Berserk. Madman Entertainment (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы August 10, 2020. Праверана December 2, 2019.
- ↑ Pinon. Personnalité de la semaine : Kentarô Miura (фр.). Animeland (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы April 16, 2019. Праверана June 29, 2020.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [2] (яп.). Livedoor (8 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы May 23, 2021. Праверана December 2, 2019.
- ↑ Miura, Kentarō (2019). Berserk. DeAngelis, Jason,, Johnson, Duane, 1976-, Nakrosis, Dan,, Studio Cutie (Deluxe edition. First ed.). Milwaukie OR. ISBN 978-1-5067-1198-0. OCLC 1050142713.
{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ а б в г д Loo. Berserk Manga Creator Kentarou Miura Passes Away at 54. Anime News Network (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы May 20, 2021. Праверана May 20, 2021.
- ↑ JAPAN TPB. Dark Horse Comics. Архівавана з першакрыніцы May 20, 2021. Праверана May 20, 2021.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [3] (яп.)(недаступная спасылка). Asahi Shimbun. Архівавана з першакрыніцы October 16, 2018. Праверана July 18, 2010.
- ↑ 2002 (6th) Osamu Tezuka Cultural Prizes. The Hahn Library. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2007.
- ↑ Sherman. Berserk Creator Reveals He Based Band of the Hawk on High School Friendship. Anime News Network (19 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы November 30, 2019. Праверана December 2, 2019.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [4] (яп.). The Asahi Shimbun (25 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы September 25, 2023. Праверана January 4, 2024.
- ↑ Hodgkins. Dark Horse Adds Giganto Maxia, RG Veda, Danganronpa, I Am a Hero Manga. Anime News Network (16 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы February 28, 2021. Праверана May 20, 2021.
- ↑ Sherman. Berserk's Kentarou Miura Produces New Duranki Manga (англ.). Anime News Network (22 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы May 20, 2021. Праверана 20 May 2021.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [5] (яп.). Hakusensha (20 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы May 20, 2021. Праверана May 20, 2021.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [6] (яп.). Oricon News (20 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы May 20, 2021. Праверана May 20, 2021.
- ↑
{{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ King. Remembering The Life, Work, And Influence Of Kentaro Miura. The Gamer (20 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы May 20, 2021. Праверана May 20, 2021.
- ↑ Loo. Berserk Film to Collaborate with Capcom's Dragon's Dogma. Anime News Network (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы May 23, 2021. Праверана May 23, 2021.
- ↑ Ming. "Dragon's Dogma" gets "Berserk" Armor and Weapons, and Limited Edition Goods!. Crunchyroll (16 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы November 20, 2020. Праверана May 23, 2021.
- ↑ Behan. Berserk's Influence on Video Games. Game Rant (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы December 19, 2022. Праверана May 22, 2021.
- ↑ а б в Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [7] (яп.). Hakusensha (7 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы June 7, 2022. Праверана June 7, 2022.
- ↑ Pineda. Berserk Manga Continues Under Kentarou Miura's Assistants, Kouji Mori's Supervision. Anime News Network (7 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы June 7, 2022. Праверана June 7, 2022.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [8] (яп.). Natalie. Natasha, Inc. (7 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы June 7, 2022. Праверана June 8, 2022.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [9] (яп.). Media Arts Database. Agency for Cultural Affairs. Архівавана з першакрыніцы May 21, 2021. Праверана May 21, 2021.
- ↑ Miura, Kentaro (January 1, 2002). Berserk Illustration Book(ням.). Panini Comics. p. 121. ISBN 978-3-89921-224-2.
- ↑ а б в Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [10] (яп.). manga-gai.net. Ginnansha Co., Ltd. (13 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы October 31, 2014. Праверана May 20, 2021.
Знешнія спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кэнтаро Міўра ў анлайн-энцыклапедыі Anime News Network
- Кэнтаро Міўра на сайце «Internet Movie Database» (англ.)