Кэтрын Рос
| Кэтрын Рос | |
|---|---|
| Katharine Ross | |
| Кэтрын Рос у 1966 годзе. | |
| Дата нараджэння | 29 студзеня 1940 (86 гадоў) |
| Месца нараджэння | Галівуд, ЗША |
| Грамадзянства | |
| Муж | Sam Elliott[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | |
| Кар’ера | 1962—2006 |
| Кірунак | вестэрн |
| Узнагароды | |
| IMDb | 1684 |
Кэтрын Рос (англ.: Katharine Ross; 29 студзеня 1940) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар» у 1967 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кэтрын Джульет Рос нарадзілася 29 студзеня 1940 года ў Галівудзе. Пазней яе сям'я пераехала ва Уолнет-Крык, усходні прыгарад Сан-Францыска. Яна вучылася ў сярэдняй школе Лас-Ломас і каледжы Дыябла-Вэлі ў Плізант-Хіл, штат Каліфорнія, дзе і пачалася яе акцёрская кар'ера з удзелу ў здымках у студэнцкім фільме.
У кіно яна найбольш вядомая па ролі Элейн Робінсан ў фільме «Выпускнік» (1967), з Дасцінам Хофманам і ролі Эты Плэйс у «Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід» (1969) з Полам Ньюманам і Робертам Рэдфардам у галоўных ролях.
Падчас здымак у фільме «Псіханутыя» (1978) Кэтрын пазнаёмілася з акцёрам Сэмам Эліятам, за якога ў 1984 годзе выйшла замуж. Кэтрын і Сэм маюць адну дачку, Клеа.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кэтрын Рос на сайце «Internet Movie Database» (англ.)