Кэці Бэйкер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэці Бэйкер
англ.: Katherine Baker
Кэці Бэйкер на 45-й цырымоніі ўзнагароджання прэміяй «Эмі». Верасень 1993
Імя пры нараджэнні Кэтрын Уітан Бэйкер
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1950(1950-06-08)[1][2][…] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Муж Стывен Робман[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёрка, тэлеакцёрка
Кар’ера 1983 — дагэтуль
Узнагароды

прэмія «Тэатральны свет»[d] (1984)

Obie Award for Distinguished Performance by an Actress[d] (1984)

Прэмія Бостанскага таварыства кінакрытыкаў за найлепшую жаночую ролю другога плана[d] (1988)

Прэмія Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў за найлепшую жаночую ролю другога плана[d] (1988)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма[d] (1994)

Viewers for Quality Television[d] (1994)

Viewers for Quality Television[d] (1995)

Прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Лакарна за найлепшую жаночую ролю[d] (2005)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (1993)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (1995)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (1996)

IMDb ID 0000834
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэтрын Уітан Бэйкер (англ.: Katherine Whitton Baker; нар. 8 чэрвеня 1950, Мідлэнд, Тэхас, ЗША) — амерыканская акцёрка тэатра, кіно і тэлебачанне, найбольш вядомая працамі ў фільмах: «Эдвард рукі-нажніцы»[en] (1990), «Правілы вінаробаў»[en] (1999), «Халодная гара»[en] (2003), «Дзевяць жыццяў»[en] (2005), «Кніжны клуб Джэйн Осцін»[en] (2007), «Апошні шанец Харві»[en] (2008), «Ратуючы містэра Бэнкса» (2013), «Эпоха Адалін»[en] (2015). Ўладальніца прэміі «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле[en] (1994), трох Прайм-тайм прэмій «Эмі»[en] за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1993, 1995, 1996), прэміі «Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША» за найлепшую жаночую ролю другога плана (1987) і прэмія «Гільдыі кінаакцёраў» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле (1994)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кэці Бэйкер на міжнародным кінафестывалі ў Таронта. 2007 год

Кэтрын Бэйкер нарадзіўся 8 чэрвеня 1950 года ў горадзе Мідлэнд, штат Тэхас. Вырасла ў штаце Нью-Мексіка, у сям'і квакера Джона Сіванда Бэйкера, геолага і педагога, і яго жонкі Элен Андрэ[4][5].

Яна вывучала акцёрскае майстэрства ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў[en]. У 1977 годзе яна атрымала ступень бакалаўра ў Каліфарнійскім універсітэце у Берклі[6].

Бэйкер пачала сваю кар'еру ў тэатры, а ў 1983 годзе дэбютавала ў кіно ў драматычным фільме «Правільныя рэчы»[en]. За сваю кар'еру яна згуляла у 112 фільмах і серыялах.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сёння яна жыве ў Паўднёвай Каліфорніі са сваім другім мужам, рэжысёрам і прадзюсарам Стывенам Робманам, за якога яна выйшла замуж у 2003 годзе. У яе ёсць сын і дачка ад першага мужа Дональда Камільеры[6].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2020
ф Каханне, гэта каханне, гэта каханне[en] Love Is Love Is Love Дыяна
2019 с Чыкагскі медыкі[en] Chicago Med Нэнсі Гедэс
2019
ф Мастацтва гонак пад дажджом[en] The Art of Racing in the Rain Трыш
20162020 с Ранча[en] Ранча Джоан, афіцыянтка, сяброўка Мэры
2015
ф Эпоха Адалін[en] The Age of Adaline Кэці Джонс
2015
ф Вечарына скончана The Party Is Over Апаліна
2014
ф Бульвар[en] Boulevard Джой Мак
2013
ф Ратуючы містэра Бэнкса Saving Mr. Banks Томі, памочніца Уолта Дыснэя
2010
ф Міс ніхто[en] Miss Nobody Клэр Мак-Кіні
2010 с Закон і парадак[en] Law & Order Каміль Петэрсан
2008
ф Апошні шанец Харві[en] Last Chance Harvey Джэйн
2008 с Анатомія жарсці Grey's Anatomy Анна Лумис
2007
ф Кніжны клуб Джэйн Осцін[en] The Jane Austen Book Club Бернадэт
2007 с Закон і парадак: Спецыяльны корпус[en] Law & Order: Special Victims Unit Ганна Керціс
2005
ф Дзевяць жыццяў[en] Nine Lives Каміла
2003
ф Халодная гара[en] Cold Mountain Салі Свангер
2000 с Надзея Чыкага[en] Chicago Hope Марыя Вызінская
2000
ф Тое, што можна сказаць, проста зірнуўшы на яе[en] Things You Can Tell Just by Looking at Her Роуз
2000 с Дакрананне анёла[en] Touched by an Angel Элен Соер
1999
ф Правілы вінаробаў[en] The Cider House Rules Анжэла, медсястра
19921996 с Штакетные агароджы[en] Picket Fences Джыл Брок
1990
ф Містэр Фрост[en] Mister Frost Сара Дэй
1990
тф Вобраз[en] The Image Марсі Гілфард
1990
ф Эдвард рукі-нажніцы[en] Edward Scissorhands Джойс
1989
ф Штылет[en] Jacknife Марта Фланіган, сястра Дэйва
1989
ф Тата[en] Dad Эні Трэмонт
1988
ф Чысты і цвярозы[en] Clean and Sober Чарлі Стандэрс
1988
ф Апошняя песня[en] Permanent Record Марта Сінклер
1987
ф Выхаваны вуліцай[en] Street Smart Панчы
1987 с Дзіўныя гісторыі[en] Amazing Stories Шарлін «Чарлі» Бэнтан
1986
ф Забойная справа[en] A Killing Affair Мэгі Грэшам
1986
тф Нічыё дзіця[en] Nobody's Child Люсі Стаўрас
1983
ф Правільныя рэчы[en] The Right Stuff Луіза Шэпард

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kathy Whitton Baker // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kathy Baker // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Inaugural Screen Actors Guild Awards (1995). sagawards.org. Праверана 19.12.2020. (англ.)
  4. Tavis Smiley interview archive site; interview date: September 25, 2007 Архівавана 18 кастрычніка 2007 года.
  5. Kathy Baker profile at Film Reference.com. Filmreference.com. Праверана 19.12.2020. (англ.)
  6. а б Kathy Baker Biography. TV Guide. Праверана 19.12.2020. (англ.)