Перайсці да зместу

Кэшбэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кэшбэк (ад англ.: cashback — вяртанне наяўных грошай) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў сферах інтэрнэт-гандлю, банкаўскай справы і ігральнага бізнесу ў якасці абазначэння разнавіднасці бонуснай праграмы для прыцягнення кліентаў і павышэння іх лаяльнасці.

У рознічным і інтэрнэт-гандлі кэшбэк — гэта адтэрмінаваная зніжка, якая вяртаецца кліенту па заканчэнні перыяду, адведзенага на абмен/зварот.

У банкаўскай сферы кэшбэк — праграма лаяльнасці, якая стымулюе кліента ажыццяўляць пакупкі з дапамогай пластыкавай карты. У банкаўскай сферы выпускаюць крэдытныя і дэбетавыя карты з кэшбэкам[1]. У гэтым выпадку пры аплаце пакупкі з дапамогай карты на рахунак пакупніка залічваецца ад 0,5% да 3% кошту аплачанай пакупкі.

Зноскі