Кюдза Ката

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ката Кюдза
яп.: 加藤九祚
Дата нараджэння 18 мая 1922(1922-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 2016(2016-09-11) (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, антраполаг, этнограф, перакладчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як археолаг, антраполаг, гісторык і этнограф, перакладчык
Узнагароды і прэміі Ордэн «Дустлік»

Ката Кюдза (18 мая 1922, правінцыя Кёнсан(укр.) бел., Паўднёвая Карэя — 11 верасня 2016, Тэрмез) — японскі археолаг, антраполаг, гісторык і этнограф. Ганаровы прафесар Нацыянальнага музея этналогіі(англ.) бел. ў Осацы і ўніверсітэта Сока(англ.) бел. (Осака), кавалер ордэна «Дустлік», ганаровы грамадзянін горада Тэрмез.

Спецыялізаваўся на вывучэнні азіяцкай культурнай гісторыі, у тым ліку спадчыны, гісторыі, помнікаў архітэктуры Узбекістана(англ.) бел.[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на тэрыторыі Карэі, якая знаходзілася пад кіраваннем Японіі, цяпер правінцыя Кёнсан(укр.) бел., Паўднёвая Карэя.

Будучы студэнтам ўніверсітэта быў прызваны ў войска ўлетку 1945 года і служыў у сапёрных войсках. Трапіў у палон(руск.) бел. 21 жніўня непадалёк ад Мудандзяна. У палоне пачаў вывучаць рускую мову. Па вяртанні на радзіму паступіў на трэці курс універсітэта.

Упершыню пасля палону наведаў СССР ў 1972 годзе на чале першай японскай археалагічнай экспедыцыі Універсітэта Сока для даследаванняў перыяду Кушанскай імперыі, у прыватнасці, тэрыторыі Дальверзін-тэпе(руск.) бел.[1]. Выяўляў вялікую цікавасць да старажытнай гісторыі Узбекістана. Многія гады навуковец цесна супрацоўнічаў з Акадэміяй навук Узбекістана(руск.) бел., удзельнічаў у археалагічных раскопках у Сурхандар'інскай вобласці(руск.) бел. (Дальверзін-тэпе(руск.) бел., Кара-тэпе(руск.) бел., Халчаян(руск.) бел., Фаязтэпа(руск.) бел.).

Ката Кюдза добра ведаў узбекскую мову[1]. Ён з'яўляўся папулярызатарам гісторыі Узбекістана ў Японіі, шмат зрабіў для папулярызацыі узбекскіх традыцый і культуры, арганізаваў пастаянна дзеючыя выстаўкі, экспазіцыі ўзбекскай культуры і мастацтва ў многіх гарадах Японіі. Ва Узбекістане ён стаў ці ледзь не самым вядомым замежнікам, не толькі паважаным, але і любімым і ўшанаваным[1].

У 2016 годзе Ката Кюдза праводзіў ва Узбекістане даследаванні і дакументаванне старажытнага пячорнага комплексу «Кара-тэпе(руск.) бел.» на ўзбярэжжы Амудар'і, які з'яўляецца помнікам будыйскай эпохі. Падчас знаходжання ў краіне захварэў і памёр у горадзе Тэрмезе Сурхандар'інскай вобласці(руск.) бел. Узбекістана ад прастуды, якая перайшла ў запаленне лёгкіх[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер узбекскага ордэна «Дустлік»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]