Кюфта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іракскія кюфты
Іракскія кюфты
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кюфта — традыцыйная страва ў выглядзе тэфтэлей у краінах Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі. Звычайна гатуецца з фаршу з ялавічыны або бараніны, з даданнем спецый і/або цыбулі. Страва мае папулярнасць у Азербайджане, Арменіі і ў Турцыі.

Мяса часта змешваюць з іншымі інгрэдыентамі, такімі як рыс, булгур, гародніна, або яйкі, да стварэння аднастайнай пасты. Кюфта часам гатуецца з рыбы або гародніны, асабліва ў Індыі. Яны могуць быць смажаныя, тушаныя, вараныя, прыгатаваныя на грылі, запечаныя або марынаваныя, а таксама могуць быць пададзены з вострым соусам.

У Паўночнай Афрыцы, Міжземнамор’і, на Балканах і ў Паўднёвай Азіі таксама існуюць сваі варыянты прыгатавання кюфты. У Пакістане кюфту робяць з ялавічыны і курыцы. Згодна з праведзеным у 2005 годзе даследаваннем, у Турцыі існуе 291 розных відаў кюфты.[1] У арабскіх краінах кюфту звычайна падаюць на стол у выглядзе сігарападобных цыліндраў.

Зноскі

  1. Inegol Koftesi Архівавана 2 лютага 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]