Кярдла
Горад
| ||||||||||||||
Кярдла (эст.: Kärdla) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад эстонскага павета Хійу. Атрымаў гарадскі статус у 1938 г. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт. Насельніцтва — 3,6 тыс. чалавек (2010).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы другога па велічыні эстонскага вострава Хіюмаа, на беразе Балтыйскага мора ў бухце заліва Тарэстэ. На паўднёвым усходзе ад горада размяшчаецца вядомы кратар, меркавана пакінуты метэарытам Кярдла.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна першымі жыхарамі горада былі шведы, якія прыйшлі сюды ў 16 ст. Першае афіцыйнае згадванне адносіцца да 1564 г., тады горад меў назву Кяртэльба, што перакладаецца як багністая даліна. Права горада Кярдла атрымаў у 1938 г.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад (2000): эстонцы — 97,64 %. Асноўныя заняткі ў горадзе — рыбалоўства, турызм, сельская гаспадарка. Маецца лесанарыхтоўчы пункт.
1897 | 1922 | 1934 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2000 | 2010 | 2024 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1718 | 1580 | 1454 | 1524 | 2688 | 2969 | 3426 | 4126 | 3672 | 3634 | 2921 |
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Хейкі Набі, эстонскі барэц грэка-рымскага стылю
- Эвелі Саўэ, эстонская біятланістка
- Эркі-Свен Цюйр, эстонскі кампазітар
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kärdla koduleht Архівавана 6 верасня 2005.
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 11 снежня 2018.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 27 ліпеня 2024.