Кярнаве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мястэчка
Кярнаве
літ.: Kernavė
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Kernavė - Hill forts 01.jpg
Краіна
Статус
мястэчка, цэнтр староства
Павет
Раён
Староства
Каардынаты
Тып клімату
Насельніцтва
272 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кярнаве на карце Літвы
Кярнаве (Літва)
Кярнаве

Кярнаве (літ.: Kernavė), традыцыйная беларуская назва — Кернаў  — мястэчка ў Літве, на рацэ Вілія. Цэнтр староства Шырвінцкага раёна Віленскага павета. Насельніцтва 350 чал. (2009). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Шырвінтаў, за 35 на паўночны захад ад Вільні.

Кернаў — магдэбургскае мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Каля паселішча размяшчаецца гістарычна-археалагічны комплекс, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Кернаў» утварыўся ад рэчкі Кернаўка. Паводле Хронікі Быхаўца, назва паселішча пайшла ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Кернуса.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Kernow (1365), Керново (XVI ст.), Керновъ (1689); у беларускіх тэкстах таксама ўжываюцца формы Кернова[1] і Кернава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Кернаў датуецца 1279 годам («Старэйшая рыфмаваная хроніка», «Хроніка Германа Вартберга») у сувязі з рэйдам крыжакоў. Абарончую сістэму паселішча ў XIIIXIV стст. утваралі 5 замкаў, размешчаных на правым беразе Віліі, ад якіх засталіся гарадзішчы, цяперашнія іх назвы — Замкавая Гара (вышыня 30 м, плошча 5,82 га); Гара Ахвярніка (або Святая Гара; вышыня 13—18 м, плошча 1,3 га); Гара Ліздзейкі (або Крывейтэ; вышыня 25—30 м, плошча 0,4 га); «Сталец Міндоўга» (вышыня 22 м, плошча 1,08 га); Гара Кернава (стаіць асобна ад асноўнай групы, разам з могільнікам займае 1,48 га).

Гарадскі герб з прывілею 1792

У Кернаве, мяркуецца, размяшчалася рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Трайдзеня і першапачаткова вялікага князя Гедзіміна. Іх лакалізуюць на г.зв. Гары Ахвярніка. Гандлёва-рамесны пасад размяшчаўся вакол замкаў, прадмесці — на Замкавай Гары. Забудова была драўлянай[2]. Пахавальны абрад на могільніку сведчыць пра суіснаванне ў XIIIXIV стст. паганскіх і хрысціянскіх традыцый. У 1365 г. Кернаў значна пацярпеў у часе рэйду тэўтонскіх рыцараў. У 1390 г. атрад крыжакоў на чале з маршалам Энгельгартам фон Рабэ знішчыў драўляныя замкі, пасля чаго яны не змаглі адрадзіцца і не мелі былой сілы.

Кернаў. Н. Орда, XIX ст.

У XV ст. у даліне Паяты (каля 25 га) на беразе Віліі з'явілася новае паселішча, што ўваходзіла ў склад Віленскага павета. Каля 1420 года вялікі князь Вітаўт заснаваў у Кернаве касцёл. У 1571 кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў мястэчку Магдэбургскае права, якое ў 1792 пацвердзіў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У XVIXVII стст. аўтары тагачасных гістарыяграфічных твораў («Хроніка» М. Стрыйкоўскага, Густынскі летапіс, «Гісторыя» А. Каяловіча) называлі Кернаў адным з найважнейшых палітычна-адміністрацыйных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага ў XIIIXIV стст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кернаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У кан. XIX — пач. XX стст. у мястэчку дзейнічалі касцёл і капліца.

Паводле Рыжскага мірнага дагавору (1921) Кернаў апынуўся ў складзе Літвы. У 1960 тэрыторыю старажытнага паселішча і замкаў абвясцілі запаведнікам. У 2004 Кернаў занеслі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае Кернаўскі археалагічны і гістарычны музей-запаведнік.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычна-археалагічны рэзерват (XIIIXIV стст.)
  • Капліца
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1914—1924)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Скульптурныя помнікі

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Kernavė — litewska Troja: katalog wystawy ze zbiorów Państwowego Muzeum-Rezerwatu Archeologii i Historii w Kernavė, Litwa / Państwowe Muzeum Archeologiczne w Warszawie; [aut. not kat. Aleksiejus Luchtanas, Gintautas Vėlius; oprac. red. Anna Bitner-Wróblewska; tł. Beata Piasecka, Aleksiejus Luchtanas]. — Warszawa: Państwowe Muzeum Archeologiczne, 2002. — 216 s.: fot., mapa.
  • Kiernów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 46—47.
  • Vėlius, G. XIII—XIV a. Kernavės kapinyno apgalviai // Lietuvos archeologija. — 2001. — T. 21. — P. 383—399.
  • Vėlius, G. Kernavė in the context of towns of the Grand Duchy of Lithuania / Gintautas Vėlius // Archaeologia Lituana. — 2003. — T. 4. — P. 161—174.
  • Vėlius, G. Kernavės miesto bendruomenė XIII-XIV amžiuje / Gintautas Vėlius. — Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2005. — 111 p.: iliustr., lent.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]