Кёльнскае курфюрства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кёльнскае архібіскупства-курфюрства
ням.: Erzstift und Kurfürstentum Köln

Княства-архібіскупства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Flag of Lorraine.svg
953 — 1803


Flag of Hesse.svg
 
Flagge Herzogtum Nassau (1806-1866).svg
 
Neuwied Stadtwappen.svg
Black St George's Cross.svg Wappen Erzbistum Köln.png


Сцяг Герб
Archbishopric of Cologne Locator Map 1.svg
Архібіскупства Кёльнскае ў 1645 годзе
Сталіца Кёльн (да 1288)
Бон
Рэлігія каталіцтва
Дынастыя Архібіскуп кёльнскі

Кёльнскае курфюрства (ням.: Kurfürstentum Köln, ням.: Kurköln) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з X па пачатак XIX стст. Яно займала тэрыторыю, якую цяпер займае Кёльнская архідыяцэзія (ням.: Erzbistum Köln), і кіравалася архібіскупам, якія валодалі правамі курфюрста Свяшчэннай Рымскай імперыі. Да 1289 года сталіцай курфюрства быў Кёльн, пасля гэтага года — Бон. Духоўнае княства было секулярызавана ў 1803 годзе, напярэдадні роспуску імперыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы Кёльна існавала старажытнарымская Калонія Агрыпіна, і яшчэ з рымскіх часоў там размяшчалася рэзідэнцыя біскупа. У 953 годзе архібіскупы кёльнскія ўпершыню атрымалі значную свецкую ўладу, калі біскуп Бруна быў зроблены сваім братам — імператарам Атонам I — герцагам Латарынгскім. Каб прыслабіць феадалаў, якія пагражалі яго ўладзе, Атон I падаў Бруна і яго пераемнікам на пасадзе архібіскупаў прэрагатывы свецкіх князёў. Гэта паклала пачатак статусу Кёльна як курфюрства. Тэрыторыю курфюрства склалі часовыя ўладанні архібіскупа, уключаючы паласу па левым беразе Рэйна на ўсход ад Юліха і вестфальскіх зямель на правым беразе Рэйна.

У канцы XII стагоддзя права выбіраць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі было замацавана за калегіяй з сямі выбаршчыкаў — чатырох свецкіх і трох духоўных — і Кёльнскае архібіскупства ўвайшло ў іх лік. Апроч звання курфюрста Імперыі, архібіскуп кёльнскі таксама быў эрцканцлерам Італіі (тэхнічна — з 1238 года, увесь час — з 1263 па 1803). У выніку бітвы пры Ворынгене 1288 года Кёльн атрымаў незалежнасць ад архібіскупа, таму рэзідэнцыя апошняга была перанесена ў Бон.

У XVI стагоддзі два кёльнскія архібіскупы перайшлі ў пратэстанцтва. Герман фон Від, прыняўшы лютэранства, пад ціскам Гропера быў вымушаны ў 1540-я гг. пакінуць пасаду архібіскупа. Адзін з яго пераемнікаў, Гебхард фон Вальдбург, які перайшоў у 1582 годзе ў кальвінізм, паспрабаваў секулярызаваць архібіскупства, што прывяло да Кёльнскай вайны, у час якой баварская армія ўзвяла на кафедру баварскага ж прынца Эрнста — першы буйны поспех контррэфармацыі ў Германіі. Пачынаючы з гэтага часу і да сярэдзіны XVIII стагоддзя архібіскупы кёльнскія належалі да малодшай лініі роду Вітэльсбахаў.

З 1795 года тэрыторыі архібіскупства на левым беразе Рэйна былі акупаваны Францыяй, і фармальна анексаваны ёю ў 1801 годзе. У 1803 годзе Заключная пастанова імперскай дэпутацыі секулярызавала рэшткі архібіскупства, перадаўшы герцагства Вестфалія ландграфству Гесэн-Дармштат.

Герб курфюрства паўплываў на гербы нямецкіх гарадоў, якія знаходзіліся ў яго складзе: у іх прысутнічае чорны крыж на белым фоне. У 1824 годзе Кёльн ізноў стаў рэзідэнцыяй архібіскупа Кёльнскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі, і выконвае гэту функцыю дагэтуль.

Kölner Dom abends.jpg
Universität Bonn.jpg
Schloss Augustusburg Bruehl.jpg
Кёльнскі сабор Палац курфюрстаў у Боне Палацы Аўгустусбург і Фалькенлуст — помнікі Сусветнай спадчыны

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]