Кёльн Турм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кёльн Турм (Kölnturm)

Кёльн Турм
Інфармацыя пра будынак
Прызначэнне офісны будынак, рэстараны, канферэнц-залы, радыёстанцыя
Размяшчэнне Кёльн
Краіна Германія
Архітэктар Jean Nouvel, Paris Kohl & Kohl Architekten,
Пачатак будаўніцтва 1 чэрвеня 1999
Вышыня 148,5 м
Кёльн Турм з поўдня
Фасад будынка

Кёльн Турм - (ням.: Kölnturm) также (ням.: Köln Тurm) — 148,5 мятровы (165,48 з антэнай) офісны небаскроб у горадзе Кёльне, Германія. Ён быў збудаваны на працягу двух гадоў з першага чэрвеня 1999 па 21 лістапада 2001 у раёне горада Кёльн Медыяпарк. Комплекс будынкаў у частцы горада Кёльн-Нойштат-Норд (Köln-Neustadt-Nord) прызначаны для размяшчэння прадпрыемстваў і арганізацый інфармацыйнай сферы і ўключае офісы, залы для кангрэсаў і канферэнцый.

Кёльн Турм - другі па вышыні небаскроб у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія пасля будынка Post Tower у Боне. У агульнагерманскім спісе небаскробаў будынак займае трынаццатае месца.

На трыццатым паверсе знаходзіцца адкрытая для свабоднага наведвання назіральная пляцоўка з рэстаранам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]