Кёнігсбергскі дагавор (1390)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кёнігсбергскі дагавор 1390 года — пагадненне, падпісанае 26 мая 1390 года падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1389—1392 гадоў жамойцкімі нобілямі (баярамі) і прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэна[1].

Дэлегацыя з 30 або 31 баяраў з сямі жамойцкіх рэгіёнаў (Эйрагола, Kaltinėnai, Кнітува, Kražiai, Medingėnai, Расены, Відукле) прыбыла ў Троіцын дзень[2]. Яны выказаліся ў вернасці да «свайго караля» Вітаўта і гарантавалі свабоду гандлю для крыжакоў у Жамойці[1]. Крыжакі забяспечылі баяраў правізіяй і адзеннем[1].

Князь Вітаўт Кейстутавіч вёў міжусобіцу са сваім стрыечным братам Ягайлам, вялікім князем літоўскім і каралём польскім. Дзеля таго, каб замацаваць падтрымку крыжакамі ў грамадзянскай вайне, 19 студзеня 1390 года князь Вітаўт падпісаў Луцкі дагавор, паводле якога Жамойць да ракі Нявежыс адыходзіла да Тэўтонскага ордэна[3]. Жамойць была неабходна Ордэну як тэрыторыя, якая геаграфічна злучала яго Прускую зямлю з яго ж Лівонскай зямлёй на поўначы. Падтрымка жамойтаў мела для Вітаўта ключовы характар і была гарантыяй выканання ўмоў Луцкага дагавора[1]. Урэшце, Вітаўт здрадзіў крыжакам, бо замірыўся з Ягайлам у 1392 годзе, падпісаўшы Востраўскае пагадненне. Жамойць адыйшла крыжакам толькі ў 1398 годзе паводле Салінскага дагавора.

Кёнігсбергкая дамова і 30 імён жамойцкіх нобіляў (баяр) з'яўляюцца каштоўнай крыніцай даследвання балтыйскіх уласных імён[4].

Зноскі

  1. а б в г Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. p. 36. OCLC 25726071. (літ.)
  2. Ivinskis, Zenonas (1978). Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija. p. 306. LCC 79346776 (літ.)
  3. Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. p. 197. ISBN 0-929700-56-2. (англ.)
  4. Simas Sužiedėlis, ed (1970—1978). «Personal names». Encyclopedia Lituanica. IV. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 230. LCC 74-114275 (літ.)