Перайсці да зместу

Кібарты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кібартай)
Горад
Кібарты
літ.: Kybartai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1561
Горад з
Вышыня цэнтра
70 м
Насельніцтва
  • 4 015 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-70065
Афіцыйны сайт
Кібарты на карце Літвы
Кібарты (Літва)
Кібарты

Кіба́рты[2], таксама Кібарта́й (літ.: Kybartai) — горад у Літве, на рацэ Лепана. Уваходзіць у Вількавішскі раён Мар’ямпольскага павета. Размешчаны за 16 км на захад ад Вількавішак, на граніцы з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, граніца ідзе па рацэ. Чыгуначная станцыя на лініі Коўна — Калінінград. У горадзе пешаходны, аўтамабільны і чыгуначны пагранічныя пераходы Літва — Расія.

Кібарты адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Сувалкія.

Першы ўспамін адносіцца да 1561 года. Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай 1795 года адышоў Прусіі і быў у яе складзе да 1807 года. З 1807 года ўваходзіў у склад Варшаўскага герцагства.

У выніку Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з Напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе пасад Кібарты быў уключаны ў склад Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1856 годзе пасад, размешчаны ля мытнага пункта Вержбалова, атрымаў статус горада. Значны рост горада адбыўся пасля 1861 года, калі была пабудавана чыгунка Санкт-Пецярбург — Варшава. Чыгуначная станцыя, пабудаваная каля Кібартаў, была названа Вержбалова паводле назвы суседняга горада Вержбалова (станцыя Вержбалова).

З 1918 года ў складзе Літвы. Кібарты былі апошнім горадам Літвы, дзе быў літоўскі прэзідэнт Антанас Смятона 15 чэрвеня 1940 года перад эміграцыяй праз савецкую акупацыю.

З 1940 года ў Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў кінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены 18 кастрычніка 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту падчас Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Кібартайскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Герб Кібартаў зацверджаны 24 лістапада 1998 года ўказам прэзідэнта Літвы, створаны паводле праекта мастака Кястуціса Гвалды. У красавіку 2001 года была ўтворана Кібартайская сянюнія, якая ўключае 39 вёсак і горад Кібарты.

Год Колькасць
2001 6 560 [1]
2002 6 524 [1]
2003 6 484 [1]
2004 6 415 [1]
2005 6 343 [1]
2006 6 306 [1]
Год Колькасць
2007 6 217 [1]
2008 6 138 [1]
2009 6 115 [1]
2010 6 047 [1]
2011 5 672 [1]
2012 5 490 [1]
Год Колькасць
2013 5 333 [1]
2014 5 223 [1]
2015 5 102 [1]
2016 4 996 [1]
2017 4 817 [3]
2018 4 649 [4]
Год Колькасць
2019 4 549 [5]
2020 4 461 [5]
2021 4 126 [1]
2022 4 083 [5]
2023 4 015 [1]
  • Царква Святога Аляксандра Неўскага (вул. Басанавічаус, 19). Пабудавана ў 1870 годзе.
  • Касцёл (1928).
  • Гімназія імя Данялайціса.
  • У гарадскім парку ўсталяваны бюст Левітану працы скульптара Бронюса Вішняўскаса.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]