Кіеўскае паўстанне (1068—1069)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кіеўскае паўстанне, 1068—1069)
Кіяўляне вызваляюць Усяслава Брачыславіча з поруба. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.

Кі́еўскае паўста́нне 1068—1069 года — выступленне жыхароў Кіева супраць вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча.

Пачалося ў верасні 1068 года ў выніку адмовы Ізяслава ўзброіць воінаў гарадской дружыны (рамеснікаў і гандляроў) пасля разгрому[ru] полаўцамі на рацэ Альце аб'яднанага войска князёў Яраславічаў[ru]. Паўстанцы вызвалілі палоннага полацкага князя Усяслава Брачыславіча і абвясцілі яго вялікім князем кіеўскім. Ізяслаў Яраславіч уцёк у Польшчу, яго браты чарнігаўскі і пераяслаўскі князі Святаслаў і Усевалад прызналі ўладу Усяслава Брачыславіча. Паўстанне задушана вясной 1069 Ізяславам з дапамогаю войска яго сваяка польскага караля Баляслава II Смелага; Усяслаў Брачыславіч уцёк у Полацк.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]