Кіеўская агламерацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агламерацыя
Кіеўская агламерацыя
укр.: Київська агломерація
Краіна
Каардынаты
Плошча
13,534 км²
Насельніцтва
3,5-5,5 млн. чалавек
Шчыльнасць
268,4 чал./км²
Часавы пояс
Кіеўская агламерацыя на карце Украіны
Кіеўская агламерацыя (Украіна)
Кіеўская агламерацыя
Кіеўская агламерацыя (Украіна)
Кіеўская агламерацыя

Кіеўская агламерацыя — монацэнтрычная гарадская агламерацыя з насельніцтвам каля 4 млн чалавек, самая вялікая ва Украіне.

Монацэнтрычная гарадская агламерацыя з ярка выяўленай паясна-сектаральнай структурай, якая сфармавалася вакол Кіева пераважна ў перыяд УССР. Агламерацыя мае радыяльную надабластную структуру. Нягледзячы на лідарства па шэрагу паказчыкаў у межах Украіны, агламерацыя мае даволі нізкі ўзровень уцягнутасці ў глабальныя культурна-эканамічныя працэсы. Адміністрацыйна ў яе склад уваходзіць уся тэрыторыя горада Кіева і частка тэрыторыі Кіеўскай вобласці. Насельніцтва агламерацыі ў межах трохгадзіннай даступнасці цэнтра Кіева — каля 7,5 млн чалавек. Разам з Кіевам (3 млн.) і паласы двухгадзіннай даступнасці (2,5 млн.) насельніцтва Кіеўскай агламерацыі ў больш кансерватыўнай інтэрпрэтацыі складае каля 5,5 млн, з якіх 3,3 млн. — уласна гарадское насельніцтва.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 г. у Расійскай імперыі былі чатыры агламерацыі, цэнтрамі якіх былі Санкт-Пецярбург, Масква, Адэса і Рыга. У імперскі перыяд Кіеў не быў індустрыяльным цэнтрам, а таму перадумовы да фарміравання агламерацыйнага ядра вакол яго адсутнічалі. Індустрыялізацыя ХХ ст., а таксама сталічны статус прывялі да пэўных зрухаў у працэсе агламерыравання.

З пачатку ХХ ст. Кіеўская агламерацыя развівалася як адзіны эканоміка-адміністрацыйны арганізм у межах Кіеўскай вобласці і горада рэспубліканскага падпарадкавання Кіева, які атрымаў гэты статус у другой палове 1940-х гг. і захоўвае яго па гэты дзень. Такім чынам, з другой паловы 1940-х гг. Кіеўская агламерацыя рассечана адміністрацыйнай мяжой на дзве часткі: уласна горад Кіеў дзяржаўнага падпарадкавання Украіны і Кіеўскую вобласць, частка якой уваходзіць у склад агламерацыі. Адміністрацыйны цэнтр Кіеўскай вобласці пры гэтым знаходзіцца ў Кіеве.

Паводле ацэнак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі штодзённая маятнікавая міграцыя ў Кіеў у 2016 г. складала каля 300 тыс. чалавек у дзень. Большую частку яе даюць гарады-суседзі (Бравары, Вышгарад, Вышнэвэ і інш.). Сустрэчны паток з горада ў вобласць развіты слаба. Пры гэтым на паўднёва-заходнім, паўночным і часткова паўднёвым кірунках, дзе чыгуначнае спалучэнне не так развіта, важную ролю ў маятнікавай міграцыі мае аўтамабільны транспарт.

Для Кіеўскай агламерацыі, як і для самога Кіева, традыцыйна характэрная дыспрапарцыйная фрагментацыя паміж правабярэжнай і левабярэжнай часткамі: амаль 80 % працоўных месцаў горада размешчана на правым беразе, а больш за 40 % жылля (у тым ліку і вялікая частка таннага жылля) — на левым. Ужо ў 1970-я гг. у Кіеве з’явіўся праект стварэння аўтаномнага дзелавога цэнтра для левабярэжнай часткі агламерацыі, аднак ён, як і ўсе наступныя праекты, так і не быў рэалізаваны. Таму ў агламерацыі досыць востра стаіць праблема перамяшчэння насельніцтва паміж двума берагамі Дняпра, і, адпаведна, праблема недастаткова высокай прапускной здольнасці мастоў для наяўнага насельніцтва (у Кіеве 5 мастоў для аўтамабільнага спалучэння і 2 — для чыгуначнага, яшчэ 1 мост — у Вышгарадзе; будаўніцтва ключавога Падольска-Васкрасенскага моста працягваецца і зараз).

Узмацніліся і некаторыя дыспрапорцыі ў транспартнай даступнасці: так з горада Бравары дабрацца да цэнтра горада значна хутчэй, чым з ўскраінных раёнаў самой сталіцы. Пры гэтым працэсы субурбанізацыі, па меншай меры ў Заходняй трактоўцы гэтага тэрміна, пакуль выяўленыя досыць слаба, паколькі адбываецца далейшае ўшчыльненне і вертыкалізацыя цэнтра агламерацыі. У 2000-я гг. блокавая фрагментацыя савецкага перыяду толькі ўзмацнялася і дасягнула ступені мазаічнасці.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Горад рэспубліканскага значэння[правіць | правіць зыходнік]

Гарады абласнога значэння[правіць | правіць зыходнік]

Раёны[правіць | правіць зыходнік]

Гарады раённага значэння[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі гарадскога тыпу і іншыя паселішчы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алфьоров М. А. Урбанізаційні процеси в Україні в 1945—1991 рр: Монографія/ М. А. Алфьоров — Донецьк: Донецьке відділення НТШ ім. Шевченка, ТОВ «Східний видавничий дім» 2012. — 552 с.
  • Колясников В. А. Градостроительство. Развитие понятия «городская агломерация». 2015. УралГАХА, лаборатории градостроительства Филиала ФГБУ «ЦНИИП Минстроя России». УралНИИпроект.
  • Полян П. М. Методика выделения и анализа опорного каркаса расселения. ч. 1. М.: ИГ АН СССР, 1988.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]