Кіеўская школа эканомікі
Выгляд
Кіеўская школа эканомікі (КШЭ) | |
---|---|
Київська школа економіки | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Київська школа економіки |
Міжнародная назва | Kyiv School of Economics |
Заснаваны | 1996 |
Прэзідэнт | Цімафей Сяргеевіч Мілаванаў |
Рэктар | Алеся Пятроўна Верчанка |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Лук’яніўска |
Юрыдычны адрас |
вул. Дмытрыўская, 92-94, 01054 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | kse.ua |
![]() |
Кіеўская школа эканомікі — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Школа ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць на ўзроўні вышэйшай адукацыі па праграмах бакалаўрыята і магістратуры, вядзе падрыхтоўку дактароў філасофіі (PhD), ладзіць шматлікія курсы і праграмы па падвышэнню кваліфікацыі, а таксама праводзіць актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Значная частка адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца на англійскай мове. Кіруе школай Цімафей Мілаванаў — міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Аляксея Ганчарука (2019—2020).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмічныя дэпартаменты
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпартамент эканамічнай адукацыі
- Дэпартамент бізнес-адукацыі, праграмы MBA
- Дэпартамент публічнай палітыкі і адміністравання
- Дэпартамент эканамічна-палітычных даследаванняў
Даследчыя цэнтры
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтр удасканалення закупак
- Цэнтр удасканалення эканамічнай журналістыкі
- Цэнтр аналітыкі знешняга гандлю Trade+
- Цэнтр публічных фінансаў