Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
(КНУКіМ)
Київський національний університет культури і мистецтв
КНУКІМ.svg
Knukim new.jpg
Арыгінальная назва Київський національний університет культури і мистецтв
Міжнародная назва Kyiv National University of Culture and Arts
Дэвіз Таленавітым уваход без чаргі!
Заснаваны 1968
В.а. рэктара Ігар Савіч Бондар
Прэзідэнт Міхаіл Міхайлавіч Паплаўскі
Студэнты 25 000
Дактары 60
Прафесары 77
Юрыдычны адрас вул. Яўгена Канавальца 36,
Кіеў, 01601, Украіна
Сайт knukim.edu.ua
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (укр.: Київський національний університет культури і мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве, а філіялы дзейнічаюць у Дніпры, Львове і Мікалаеве.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіно і тэлебачання
  • Гатэльна-рэстараннага і турыстычнага бізнесу
  • Дызайна і рэкламы
  • Міжнародных адносін
  • Сувязяў з грамадскасцю і журналістыкі
  • Музычнага мастацтва
  • Харэаграфічнага мастацтва
  • Івэнт-менеджменту, фэшн і шоу-бізнесу
  • Сцэнічнага мастацтва
  • Інфармацыйнай палітыкі і кібербяспекі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1968 г. як Кіеўскі дзяржаўны інстытут культуры ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 8 жніўня 1968 г.; пастановы Савета Міністраў РСФСР ад 28 жніўня 1968 г.; загад міністра культуры СССР ад 4 верасня 1968 г.

У 1972 г. Кіеўскаму дзяржаўнаму інстытуту культуры прысвоена імя А.Я. Карнійчука, гэтае імя ўстанова насіла да 1992 г. У савецкія гады Інстытут узначальвалі А.С. Сакальскі, І.В. Бохан, Г.Д. Цыбуляк. Інстытут складаўся з факультэтаў культурна-асветнай працы і бібліятэчнага, а таксама факультэтаў культурна-асветніцкай працы ў Мікалаеве і Роўна. Інстытут меў 12 кафедраў.

За апошнія два дзесяцігоддзі вну атрымала статус нацыянальнага ўніверсітэта і сучасную назву (1999 г.), была адкрыта дактарантура, істотна пашырын спектр спецыяльнасцяў.

У апошні час універсітэт моцна асацыюкецца з ягоным шматгадовым былым рэктарам - спеваком, палітыкам і бізнэсмэнам Міхаілам Паплаўскім, які пасля некалькіх дзесяцігоддзяў кіраўніцтва дзяржаўным вну стварыў свой прыватны ўніверсітэт з падобнай назвай - Кіеўскі ўніверсітэт культуры, які свайго часу нават абвінавачвалі ў махлярстве[1], незаконным выкарыстанні назвы, іміджа і нават матэрыяльнай базы дзяржаўнага вну[2].

Некаторыя вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі