Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі
Київський столичний університет імені Бориса Грінченка
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Київський столичний університет імені Бориса Грінченка
Міжнародная назва Borys Grinchenko Kyiv University
Дэвіз Імкнемся да дасканаласці!
Заснаваны 1903
Рэарганізаваны 2002
Тып педагагічны ўніверсітэт
Рэктар Віктар Аляксандравіч Агняв’юк
Студэнты 9 000
Юрыдычны адрас вул. Бульварна-Кулраўская 18/2, 04070 г. Кіеў, Украіна
Сайт kubg.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі — украінская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці горада Кіева і падпарадкоўваецца Кіеўскаму гарадскому савету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1874 год — адкрыты педагагічныя курсы ўдасканалення настаўнікаў пачатковых народных вучылішчаў Кіеўскай навучальнай акругі;
  • 1919 год — у Кіеве пачаў працу педагагічны інстытут імя Б. Д. Грынчэнкі, пасля рэфармаваны ў Кіеўскія педагагічныя курсы імя Б. Д. Грынчэнкі;
  • 1922 год — створаны Вышэйшыя трохгадовыя педагагічныя курсы імя Б. Д. Грынчэнкі шляхам аб’яднання Педагагічных курсаў імя Б. Д. Грынчэнкі з Педагагічнымі курсамі імя К. Д. Ушынскага;
  • 1939 год — заснаваны Кіеўскі гарадскі інстытут удасканалення настаўнікаў;
  • 1963 год — створана Кіеўскае гарадское педагагічнае вучылішча;
  • 1991 год — на базе Кіеўскага гарадскога і абласнога інстытутаў удасканалення настаўнікаў створаны Кіеўскі міжрэгіянальны інстытут удасканалення настаўнікаў;
  • 2002 год — Кіеўскі міжрэгіянальны інстытут удасканалення настаўнікаў імя Б. Д. Грынчэнкі рэарганізаваны ў Кіеўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт імя Б. Д. Грынчэнкі;
  • 2009 год — рашэннем Кіеўскага гарадскога савета Кіеўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт імя Б. Д. Грынчэнкі перайменаваны ў Кіеўскі ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі;
  • 2010 год — універсітэт увайшоў у рэйтынг 200 лепшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны;
  • 2022 год — універсітэт аб'яднаны з Кіеўскай акадэміяй мастацтваў і атрымаў новую назву.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут журналістыкі;
  • Інстытут мастацтваў;
  • Інстытут філалогіі;
  • Інстытут паслядыпломнай адукацыі;
  • Гісторыка-філасофскі факультэт;
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання;
  • Факультэт права і міжнародных адносін;
  • Факультэт здароўя, фізічнага выхавання і спорту;
  • Прафесійны каледж «Універсум».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]