Кіеў-11
Кіеў-11, Кіеў-11У | |
---|---|
![]() | |
Вырабнік |
![]() ![]() |
Праект, г. | 1991 |
Выпуск, гг. |
1991-1993, 1996 1992-1996 (У) |
Экзэмпляры: | 70 (з якіх 10 — Кіеў-11, 5 - Кіеў-11 (Белкамунмаш), 40 Кіеў-11У і 15 - Кіеў-11У2) |
Агульная маса, кг | 30143 |
Макс. хуткасць, км/г | 70 |
Умяшчальнасць, чал. | |
Месцаў для сядзення |
40 (К-11) ? (К-11У) |
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) |
180 100 |
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) |
180 100 |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 18000 (11630 К-11У) |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня кузава, мм | 3355 |
Колавая база, мм |
5400 (цягач, 1→2 вось) 6520 (прычэп, 2→3 вось) |
Салон | |
Колькасць дзвярэй |
4 (К-11) 3 (К-11У) |
Формула дзвярэй |
2-2-2-2 (К-11) 2-2-2 (К-11У) |
Асвятленне салона | люмінісцэнтнае |
Вентыляцыя салона | праз ссоўныя форткі |
Рухавік | |
Вырабнік ЭА | Дынама (Масква) |
Тып | ДК-213Б |
Магутнасць, кВт | 115 |
Сістэма кіравання | РКСК |
Рабочае напружанне, В | 550 |
Кіеў-11 (укр.: Київ-11) — серыя 18-метровых тралейбусаў, якая выпускалася ў 1991—1993 гадах Кіеўскім заводам электратранспарту ў колькасці дзесяці асобнікаў, і ў пяці асобніках — мінскім заводам Белкамунмаш.
Акрамя гэтага, выпускалася і скарочаная 11,6-метровая мадыфікацыя тралейбуса Кіеў 11У. Іх выпускаў толькі КЗЭТ у 1992—1996 гадах, які вырабіў за гэты перыяд 55 асобнікаў. Кіеў-11 і Кіеў-11У вызначыліся надзвычайна нізкай якасцю і вельмі нізкай надзейнасцю, праз што тэрмін службы гэтых тралейбусаў не перавышаў, у большасці выпадкаў, 10 гадоў.
Асновай для распрацоўкі новых тралейбусаў былі перспектыўныя тралейбусы Кіеў-6, якія КЗЭТ выпускаў у пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1972 годзе і вытворцасць была спынена з-за масавых паступленняў чэшскіх тралейбусаў «Шкода» і расійскіх ЗІУ.
У 1991 годзе з заводу выйшлі некалькі двухсекцыйных тралейбусаў асабліва вялікай умяшчальнасці Кіеў-11. Аднак, з-за абмежаваных вытворчых магчымасцяў КЗЭТ, машын было выраблена вельмі мала. Кіеў-11 былі выраблены амаль цалкам з украінскіх камплектуючых. З прычыны малой серыі і абмежаваных магчымасцяў завода па давядзенні машын да нармальнага эксплуатацыйнага стану, якасць машын была нізкай. У 1992 годзе дакументацыя на вытворчасць Кіеў-11 было перададзена на Паўднёвы машынабудаўнічы завод («Южмаш»), дзе ўзяліся за дапрацоўку гэтай машыны. Хоць камплектуючыя машын вытворчасці «Южмаш» засталіся амаль тымі ж, завод здолеў значна палепшыць якасць машыны і выправіць шматлікія недахопы. У студзені 1992 года «Южмаш» запусціў мадэль у серыйную вытворчасць, аднак ужо пад уласнай назвай — ЮМЗ Т1.
Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]
Тралейбус Кіеў-11 ўяўляе сабой рамную канструкцыю, аснова канструкцыі -- рама, якая складаецца з ланжэронаў, некалькіх ашэсткаў і шэрагу іншых дэталяў. На раму тралейбуса мацуецца кузаў і ўсе іншыя вузлы і агрэгаты. Трубы каркаса і ашалёўка кузава зроблены са сталі.
Даўжыня тралейбуса -- 18 м. Камплектуючыя тралейбуса выкарыстаны пераважна украінскія, якія вызначаліся невысокай якасццю.
- Даўжыня тралейбуса Кіеў-11, мм: 18000
- Шырыня, мм: 2500
- Вышыня, мм: 3355
- База, мм: 5400 (цягач), 6520 (прычэп)
- Калея пярэдніх колаў, мм: 1950
- Калея сярэдніх / задніх колаў, мм: 1710
- Мінімальны радыус развароту, мм: 12100
- Вугал пярэдняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 12
- Вугал задняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 6
- Мінімальны кліранс, мм: 180
- Максімальны кліранс, мм: 820
- Даўжыня тралейбуса Кіеў-11У, мм: 11630
- Шырыня, мм: 2500
- Вышыня, мм: 3355
- База, мм: 5400
Электраабсталяванне тралейбуса Кіеў-11 / Кіеў-11В:
- Цягавы рухавік: электрарухавік ДК-213Б / ДК-213 Б
- Магутнасць, кілават: 115/115
- Колькасць ЦЭР: 2/1
- Частата кручэння ротара, аб/хв: 1650
- Сістэма кіравання: рэастатна-кантактарная (КЗЭТ).
Электраабсталяванне тралейбуса было вынесена на дах для натуральнага астуджэння, на дах вынесены кантэйнер з пуска-тармазнымі рэастатамі, токапрыёмнікаў (што лагічна), спецыяльны электрарухавік, які кіруе камутацыяй груп рэастатаў (серварухавік), радыёрэактары, якія выкарыстоўваюцца для падаўлення перашкод радыёсувязі.
Кампрэсарны агрэгат служыў для нагнятання сціснутага паветра ў пнеўмасістэму тралейбуса: да сістэмы адкрыцця дзвярэй, пнеўматармазоў, пнеўмаподвескі. Працаваў ад электрарухавіка.
- Кампрэсарны агрэгат: ЭК-4В
- Прывадны электрарухавік кампрэсара ДК-410.
Хадавая частка тралейбуса К-11 і К-11У аналагічная ЮМЗ. Тралейбус К-11 мае два вядучыя масты (сярэдні і задні), адпаведна К-11У, а цягавыя электрарухавікі ДК-213Б, якія знаходзяцца пад падлогай салона, перадаюць крутоўны момант на сярэдні і задні вядучыя масты. Пярэдняя кіраваная вось у тралейбуса — МАЗ-500А-3000011, вытворчасці Міронаўскага аўтаагрэгатнага завода, вядучыя масты ў тралейбуса венгерскай фірмы Raba.
- Пярэдні мост: МАЗ-500А-3000011
- Задні мост: RABA 318.78 або МВ 92.00.000
Галоўная перадача канічная. Бартавыя перадачы — прамазубыя.
У тралейбусаў Кіеў-11 і Кіеў-11У была вельмі нізкая якасць зборкі салона. Сядзенні былі падвойнымі з дэрматынавай абіўкай, устаноўленыя парамі ці па адным, якасць сядзенняў і поручняў была нізкай, як на Кіеў-11, так і на яго меншай версіі. З-за недастатковай магутнасць абагравальнікаў, былі праблемы з цяпленнем і ўзімку ў салоне было холадна. Гэты недахоп ёсць і ў ЮМЗ-Т1. Месца кіроўцы не пераўзыходзіла па эрганамічнасці тагачасныя аналагі. яно было замацаваным на адной пазіцыі і магло рэгулявацца толькі ў вышыню. Прыборная панэль была прамой і невялікай, таму пераважная большасць пераключальнікаў была вынесена на дадатковую панэль з левага боку ад кіроўцы. Панэль мела нямалае падабенства з панэллю ЗІУ-682Г — былі ўжыты аналагічныя тумблеры і вымяральныя прыборы.
Вонкава тралейбус вельмі нагадвае ЮМЗ, аднак у іх ёсць шэраг адрозненняў:
- У тралейбуса Кіеў-11 над лабавым шклом няма маршрутаўказальніка.
- У тралейбуса Кіеў-11 меншая плошча ашклення і іншая канструкцыя лабавога шкла (у ЮМЗ была аналагічная плошча ашклення ў «першай серыі»).
- У тралейбуса Кіеў-11 іншая планіроўка салона і прыборнай панэлі.
- У тралейбуса Кіеў-11 рухавік ДК-213Б, а ў ЮМЗ Т1 — ЭД-138.
- У тралейбуса Кіеў-11 кампрэсар ЭК-4В, у ЮМЗ іншы.
Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Параметр | Значэнне для Кіеў-11 і Кіеў-11 (Белкамунмаш) | Значэнне для Кіеў-11У і Кіеў-11У2 |
---|---|---|
Вытворца | КЗЭТ (Кіеў-11) / Белкамунмаш (Кіеў-11) | КЗЭТ (Кіеў-11У / Кіеў-11У2) |
Гады выпуску | 1991-1993, 1996 (1 мадэль) | 1992-1996 |
Колькасць выпушчаных асобнікаў, шт | 15 | 55 |
Кузаў | рамны, вагоннай кампаноўкі, двухзвенны | рамны, вагоннай кампаноўкі, адназвенны |
Даўжыня, мм | 18000 | 11630 |
Шырыня, мм | 2500 | 2500 |
Вышыня, мм | 3355 | 3355 |
База, мм | 5400 (цягач, 1 → 2 вось) 6520 (прычэп, 2 → 3 вось) |
5400 |
Вышыня падлогі над зямлёй, см | 82 | 82 |
Снараджаная маса, кг | 18100 | ? |
Максімальная тэхнічная маса, кг | 30143 | ? |
Шклоачышчальнікі | Гарызантальныя / паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя | Паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя |
Восі, шт | 3 | 2 |
Колькасць дзвярэй | 4 | 2, 3 (Кіеў-11У2) |
Поўная ўмяшчальнасць, чал | Да 180 | Каля 100 |
Вядучы мост | Сярэдні і задні | Задні |
Сістэма кіравання | РКСК | РКСК |
Рухавік | ДК 213Б (2 шт) | ДК 213Б (1 шт) |
Магутнасць, кілават | 230 (2 × 115) | 115 |
Рабочае напружанне, Вольт | 550 | 550 |
Максімальная хуткасць, км / г | 70 | 70 |