Кіеў (авіяносны крэйсер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіеў
Авіяносны крэйсер «Кіеў» у 1985 годзе
Авіяносны крэйсер «Кіеў» у 1985 годзе
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга Naval Ensign of the Soviet Union (1950–1991).svg СССР
Naval Ensign of Russia.svg Расія
Будаўніцтва пачата 21 ліпеня 1970 года
Спушчана на ваду 26 снежня 1972 года
Уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1975 года
Гады службы 1975—1993
Выведзены са складу флоту 30 чэрвеня 1993 года
Сучасны статус Забаўляльны цэнтр 39°09′19″ пн. ш. 117°48′30″ у. д.HGЯO
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля Цяжкі авіяносны крэйсер
Абазначэнні праекту 1143.2
Галоўны канструктар А. В. Марыніч
Хуткасць (надводная) 32 вузла (59,3 км/г)
Аўтаномнасць плавання 30 сутак
Экіпаж 1433 чалавек, у тым ліку 280 афіцэраў, 216 мічманаў і 430 чалавек авіягрупы
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 30 530 т
Водазмяшчэнне падводнае 41 370 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 271,1 м
Шырыня корпуса найб. 31,0 м (па КВЛ),
49,2 м (шырыня палётнай палубы)
Вышыня 61,6 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 8,95 м
Сілавая ўстаноўка
182 500 к. с. (134, 225 кВт)
Узбраенне
Артылерыя 2 × 2-76,2-мм АК-726
Ракетнае ўзбраенне 4 × 2 ПУ СКРК П-500 «Базальт»
2 × 10 РБУ-12000
СПА 8 × 6 АК-630
Авіацыя

12 самалётаў, 12 верталётаў

Ордэн Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

«Кіеў»Чырванасцяжны цяжкі авіяносны крэйсер (ЦАВКР) Паўночнага флота СССР (г. Севераморск). Галаўны карабель праекта 1143. Экіпаж крэйсера — вайсковая часць 30920.

Усяго ЦАВКР «Кіеў» за час эксплуатацыі ў складзе Ваенна-марскога флоту СССР выходзіў на 10 баявых службаў і прыняў удзел у 8 вучэннях.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Будаваўся з 1970 па 1975 год у Мікалаеве, на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. Першы пабудаваны карабель СССР у гэтым класе (праект 1143 «Крэчат»). Спуск ЦАВКР «Кіеў» на ваду адбыўся 26 снежня 1972 года, і ў той жа дзень на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе заклалі аднатыпны з ім другі ЦАВКР — «Мінск» (зав. № 102)[1].

Выпрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені—жніўні 1976 года ЦАВКР «Кіеў» з пяццю баявымі Як-36М і адным навучальным Як-36МУ здзейсніў пераход да месца свайго базавання на Паўночным флоце. У Міжземным моры адбыліся першыя за межамі СССР палёты Як-36М. На Поўначы ў жніўні—снежні 1976 года былі праведзены дзяржаўныя выпрабаванні другога этапу — ўдарнага ракетнага комплексу «Базальт», комплексныя выпрабаванні радыёэлектроннага ўзбраення ў складзе карабельнай групы, групавыя палёты ЛАк, а таксама мараходныя выпрабаванні карабля. Пастановай Савета Міністраў СССР у лютым 1977 года ЦАВКР «Кіеў» быў прыняты на ўзбраенне ВМФ СССР[2].

Служба[правіць | правіць зыходнік]

1981 год

У 1976—1982 гадах ЦАВКР «Кіеў» неаднаразова нёс баявую службу ў Атлантыцы і на Міжземным моры:

1985 год
Як-38, 1986 год

У 1982—1984 гадах ЦАВКР прайшоў сярэдні рамонт на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе, пасля чаго працягнуў несці службу:

Далёкія паходы ЦАВКР «Кіеў» працягваліся да канца 1991 года, пасля чаго карабель быў пастаўлены на адстой.

Вывыд з баявога складу і продаж[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе ў сувязі з недахопам сродкаў на эксплуатацыю і рамонт, а таксама значнай выпрацоўкай рэсурсу ўзбраення, механізмаў і абсталявання, выведзены з баявога складу флота, раззброены і прададзены за 1,6 мільёна долараў ЗША неўстаноўленым асобам, якія перапрадалі карабель ужо за 8,2 мільёна долараў ураду КНР. 17 мая 2000 года пачалася буксіроўка карабля з пункта базавання Відзяева ў порт Цяньцзінь, дзе пазней ён быў пераабсталяваны, як было абвешчана афіцыйна, у карабель-музей, а на самай справе — у забаўляльны комплекс.

Binhai Aircraft Carrier Theme Park[правіць | правіць зыходнік]

2004 год

У верасні 2003 года карабель стаў часткай тэматычнага парку «Бінхай» (Binhai Aircraft Carrier Theme Park). Для яго быў пабудаваны спецыяльны прычал, з якога зрабілі цэнтральны ўваход, які вядзе ў вестыбюль-хол на чацвёртай палубе. Памяшканні на другой і трэцяй палубах аформленыя як каюты і баявыя пасты з адпаведнымі інфармацыйнымі таблічкамі і стэндамі, якія распавядаюць аб баявым шляху карабля і гісторыю сусветнага авіяноснага караблебудавання. Макеты сістэм узбраення былі выкананы з імітацыяй працы. На верхняй палубе і ў ангарах усталяваныя макеты самалётаў і верталётаў. 30 красавіка 2004 года карабель быў цалкам адкрыты для наведвальнікаў. Кошт уваходнага квітка на 2004 год складаў 110 юаняў. Штотыдзень наведвалі комплекс да 40 000 чалавек. Абслугоўваючы персанал налічваў да 100 чалавек.

2011 год

У 2011 годзе комплекс быў цалкам пераабсталяваны ў раскошны гатэль на 148 нумароў рознай катэгорыі, у тым ліку і прэзідэнцкага класа, на што было выдаткавана каля $15 млн. Звонку карабель мала змяніўся — на палубе захавалася ўзбраенне, такім чынам былы ЦАВКР «Кіеў» выконвае ў парку Binhai адразу дзве функцыі: дапаўняе экспазіцыю ў якасці прыкладу ваеннай тэхнікі СССР і прымае гасцей, як арыгінальны гатэль.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Проект 1143. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 30 студзеня 2013.
  2. Климович А. Ф.: Статья № 5. Тяжёлый авианесущий крейсер проекта 1143.1 «Киев» // 22 Декабрь 2013

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]