Кізір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кізір
руск.: Кизир
Характарыстыка
Даўжыня 300 км
Плошча басейна 9170 км²
Басейн Казыр → Туба → Енісей → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 251 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Усходні Саян
 · Каардынаты 53°57′20″ пн. ш. 96°07′13″ у. д.HGЯO
Вусце Казыр
 · Месцазнаходжанне за 19 км ад вусця
 · Каардынаты 53°50′54″ пн. ш. 93°06′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Кізір (Краснаярскі край)
выток
выток
вусце
вусце

Кізі́р (руск.: Кизи́р[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Казыр (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 300 км. Плошча вадазбору 9170 км². Сярэдні расход вады складае 251[2] м³/с, аб’ём сцёку — 7,922[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім Саяне, у раёне возера Міжрэчнае. Упадае ў Казыр за 19 км ад яго вусця[3]. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, парожыстая, на першых 2,5 км не мае сталага сцёку[2]. Рэчышча слабазвілістае, у сярэднім і ніжнім цячэнні маюцца разгалінаваныя на рукавы ўчасткі. Шырыня рэчышча ад 10 да 180 м. Каля вусця шырыня асобных рукавоў дасягае 230 м. Замярзае Кізір у лістападзе, веснавы крыгаход пачынаецца ў канцы красавіка.

Прытокі: Фомкіна 1-я, Фомкіна 2-я, Белая, Кінзелюк, Бярозавая (Вялікая Бярозавая), Паркіна, Абакуміха, Туманаўка, Нічка, Шында, Каспа, Мульга, Красная, Іміс, Шабалык і іншыя рэкі і ручаі[3]. Азёрнасць вадазбору менш за 1 %[2].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 574. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Михайлова Н. М. Кизир // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. 3,0 3,1 Река Кизир // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кизир // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 574. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]