Кікіны палаты
Славутасць | |
Кікіны палаты | |
---|---|
![]() | |
59°56′59″ пн. ш. 30°23′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | пятроўскае барока[d] |
Першае згадванне | 1714 |
Статус |
![]() |
![]() |
Кікіны палаты — помнік архітэктуры пятроўскага барока, які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу па адрасе Стаўрапольская вуліца, дом 9.
Гэта адзіны захаваны да нашага часу дом адмірала-дарадцы і аднаго з паплечнікаў Пятра I — Аляксандра Васілевіча Кікіна (Кікін меў таксама ўчастак у цэнтры горада, на месцы якога зараз размешчаны Зімні палац). Дом быў пабудаваны ў 1714—1720 гадах невядомым архітэктарам (меркавана Андрэасам Шлютэрам) недалёка ад Смалянога двара. У 1718 годзе Кікін быў пакараны за арганізацыю ўцёкаў з Расіі царэвіча Аляксея Пятровіча, а яго дом узяты ў казну.
У 1719—1727 гадах тут знаходзілася калекцыя пятроўскай кунсткамеры і асабістая бібліятэка Пятра I. У 1720-х гадах Кікіны палаты былі перабудаваны невядомым архітэктарам. З 1733 года тут размясціліся канцылярыя, лазарэт і царква лейб-гвардзейскага коннага палка.
У 1829 годзе будынак быў перабудаваны па праекце архітэктара Аляксандра Штаўберта, а дэкор у стылі барока знішчаны.
Падчас Ленінградскай блакады Кікіны палаты моцна пацярпелі, але ў 1952—1956 гадах былі адноўлены ў меркаваным першапачатковым выглядзе архітэктарам Ірынай Бенуа. У цяперашні час у будынку размяшчаецца музычны ліцэй.
У сакавіку 2020 г. пачалася маштабная рэстаўрацыя фасада палат.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1