Кіла (захворванне раслін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіла на каранях квяцістай капусты(руск.) бел.
Кіла на каранях рапсу

Кіла — захворванне капусты і іншых крыжакветных, якое выклікаецца відам пратыстаў плазмадыяфорай капуснай (Plasmodiophora brassicae)[1][2].

Кіла — адно з найбольш распаўсюджаных і небяспечных захворванняў культурных і дзікіх крыжакветных раслін[3]. Паражае каранёвую сістэму капусты, радыскі, рэдзькі, гарчыцы, а таксама стрэлак звычайных, торбачніку, свірэпы і інш[4] На каранях утвараюцца нарасты рознай велічыні, дыяметрам да 10 см, якія складаюцца з гіпертрафаванай тканкі расліны[2][1]. Пасля яны пачынаюць гнісці і разбурацца; акрамя таго, памяншаецца колькасць каранёвых валасінак. У выніку каранёвая сістэма развіваецца слаба, расліна не можа паглынаць ваду ў дастатковай колькасці, яго рост запавольваецца[3]. Разам з тым вонкава яна часта выглядае здаровай, і выявіць хваробу можна толькі пры аглядзе каранёў[4].

Кіла часцей узнікае ва ўмовах кіслай глебы і высокай вільготнасці[3][5]. Спелыя плазмодыі ўзбуджальніка распадаюцца на споры і прарастаюць у рухомыя амёбоіды, якія затым пранікаюць у карані раслін. Споры здольныя захоўвацца ў глебе ад чатырох да сямі гадоў[3]. Разносяцца дажджавымі чарвякамі, насякомымі, токам вады, прыладамі апрацоўкі глебы і г. д.[4]

Хвароба шырока распаўсюджаная і наносіць вялікі ўрон. Меры барацьбы — выкарыстанне ўстойлівых сартоў, абеззаражанне глебы і вапнаванне кіслых глеб, севазварот, папярэдняе высяванне індыкатарных раслін для праверкі грунту на інфекцыю, апрацоўка каранёў расады хімічнымі сродкамі, выбракоўванне паражаных раслін на стадыі расады, знішчэнне пустазелля і раслінных рэшткаў[2][5][3][4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахатов А. К., Джалилов Ф. С., Белошапкина О. О., Стройков Ю. М., Чижов В. Н. Защита растений от болезней в теплицах. Справочник / Под ред. А. К. Ахатова. — М: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — 465 с.
  • Вянгеляускайте А. П., Жуклене Р. М., Жуклис Л. П. Вредители и болезни овощных культур. — М: Агропромиздат, 1989. — 462 с.
  • Сельскохозяйственный энциклопедический словарь. — Советская энциклопедия, 1989. — С. 210—211.
  • Словарь-справочник фитопатолога. — Гос. изд-во сельхоз. лит-ры, 1959. — С. 145.