Кілі
| Кілі | |
|---|---|
| марш. Kōle, англ. Kili | |
Выгляд з космасу | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 0,93 км² |
| Найвышэйшы пункт | 3 м |
| Насельніцтва | 600 чал. (2005) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 645,16 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 5°38′46″ пн. ш. 169°07′42″ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Маршалавы Астравы |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Кі́лі (англ.: Kili, маршал.: Kōle) — востраў на поўдні Маршалавых Астравоў, населены выхадцамі з атола Бікіні. Плошча - 6 км². Насельніцтва (2005 г.) - 600 чал.
Востраў уяўляе сабою невялікі падняты каралавы атол без традыцыйнай лагуны. Вышыня да 3 м. Даўжыня — 2,15 км. Найбольшая шырыня - 638 м. Кілі знаходзіцца ў 49 км на паўднёвы захад ад бліжэйшага атола Джалуіт і ў 296 км на паўднёвы захад ад Маджура, сталіцы Маршалавых астравоў.
Кілі быў адкрыты брытанскімі мараплаўцамі 19 верасня 1797 г.[1] Населены толькі ў лістападзе 1948 г.[2] выхадцамі з паўночнага атола Бікіні, эвакуяванымі з радзімы ў сувязі з ядзернымі выпрабаваннямі. Штогод 4 сакавіка[3] на востраве арганізуецца Дзень Бікіні.
Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму).
Дзейнічае аэрапорт.
Зноскі
- ↑ Ships visiting the Marshall Islands (until 1885) Kili Island
- ↑ everyculture.com
- ↑ BIKINI DAY Архівавана 17 кастрычніка 2013.
