Кімчхон
| Населены пункт | |||
| Кімчхон | |||
|---|---|---|---|
| кар.: 김천시 | |||
|
|||
| 36°07′09″ пн. ш. 128°06′55″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1914 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
|
gc.go.kr/eng/main… (англ.) gc.go.kr (кар.) gc.go.kr/cha/main… (кіт.) gc.go.kr/jp/main.… (яп.) |
|||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Кімчхон (кар.: хангыль: 김천시; ханча: 金泉市) — горад у правінцыі Кёнсан-Пукта, Паўднёвая Карэя. Размешчаны на галоўнай магістралі краіны — аўтадарозе Сеул-Пусан.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У эпоху Самхан на тэрыторыі сучаснага Кімчхона размяшчаліся племянныя саюзы пад назвай Камунгук і Чуджомагук, якія ў часы Трох дзяржаў былі аб’яднаны дзяржавай Сіла ў адзіную адміністрацыйную адзінку Камунджу, якая падчас Аб’яднанай Сілы была павышана ў статусе да павета і стала называцца Кэрэнгун (павет Кэрэн). Паступова разрастаючыся і ўбіраючы ў сябе суседнія паселішчы, Кэрэн праіснаваў да 1914 года, калі быў злучаны з навакольнымі тэрыторыямі, утварыўшы Кімчхонгун (павет Кімчхон). У 1949 годзе Кімчхон атрымаў статус горада (сі). З тых часоў горад перажываў невялікія адміністрацыйныя рэформы і мяняў свае межы (апошняе змяненне адбылося ў 2000 годзе).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кімчхон размешчаны ў заходняй частцы правінцыі Кёнсан-Пукта. На захадзе і поўдні мяжуе з правінцыямі Кёнсан-Намда і Чхунчхон-Пукто, на поўначы — з Санджу, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кумі, а на паўднёвым захадзе — з Сонджу. Ландшафт пераважна горны. Праз горад праходзіць найбуйнейшая транспартная артэрыя краіны — аўтамагістраль Кёнбу, якая злучае Сеул і Пусан.
Турызм і славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Кімчхоне размешчаны шэраг гістарычных і культурных славутасцяў, асноўныя з якіх ўключаюць:
- Будыйскі манастыр Чыкчыса (V стагоддзе)
- Будыйскі манастыр Чхан’амса (IX стагоддзе)
- Свяцілішча Судоам (IX стагоддзе)
- Парк скульптур на рацэ Чыкчычхон
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Сімвалы
[правіць | правіць зыходнік]- Кветка: сліва
- Птушка: шэрая чапля
- Дрэва: хвоя
- Маскот: вінаградзінкі Сэгомі і Тальгомі, персаніфікуюць галоўную галіну сельскай гаспадаркі павета — вырошчванне вінаграду.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Официальный сайт города (англ.). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2006.
- Страница города в вики-энциклопедии Galbijim Архівавана 8 студзеня 2019. (англ.)
