Кім Чон Нам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кім Чон Нам
кар.: 김정남
Род дзейнасці:

палітык

Дата нараджэння:

10 мая 1971

Месца нараджэння:

Пхеньян, Паўночная Карэя

Грамадзянства:

Сцяг Паўночнай КарэіПаўночная Карэя

Дата смерці:

13 лютага 2017

Месца смерці:

Сепанг, Селангор, Малайзія

Бацька:

Кім Чэн Ір

Маці:

Сон Хе Рым

Дзеці:

6

Альма-матар:

Універсітэт імя Кім Ір Сена

Партыя:

Працоўная партыя Карэі

Кім Чон Нам (кор. 김정남, 10 мая 1971, — 13 лютага 2017, Куала-Лумпур) — старэйшы сын лідара КНДР Кім Чэн Іра, трапіў у няласку і адхілены ад атрымання ў спадчыну вышэйшай пасады. Адзінакроўны старэйшы брат дзейнага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Кім Чон Нама нарадзіла Кім Чэн Іру акторка Сон Хе Рым, адносіны свайго спадчынніка з якой не ўхваляў Кім Ір Сен. Таму бацька стараўся не афішаваць існаванне Кім Чон Нама, той не хадзіў у школу, атрымліваючы хатнюю адукацыю. Жыў ён пры гэтым разам са старэйшай сястрой сваёй маці Сон Хе Ран[1]. Працягнуў сваю адукацыю ў Швейцарыі, дзе правёў некалькі гадоў. Верагодна, што пасля 1995 года Кім Чон Нам таксама некалькі разоў наведаў Японію ў забаўляльных мэтах.

1998-2001 гады[правіць | правіць зыходнік]

На працягу прыкладна трох гадоў паміж 1998 і пачаткам 2001 года Кім Чон Нам лічыўся верагодным прэтэндэнтам на вышэйшую ўладу КНДР, хоць ніколі не аб'яўляўся такім афіцыйна. Ён быў прызначаны на шэраг высокіх партыйных пастоў, курыраваў у краіне развіццё IT і ў студзені 2001 года суправаджаў свайго бацьку Кім Чэн Іра падчас візіту ў Шанхай, дзе сустракаўся з кітайскімі афіцыйнымі асобамі.

Скандал з высылкай з Японіі[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе Кім Чон Нам паспрабаваў уехаць у Японію па фальшывым дамініканскім пашпарце пад кітайскім псеўданімам Пан Сюн, што перакладаецца як «тоўсты мядзведзь», але быў выкрыты на мяжы. Мэтай сарванай паездкі мог быць японскі Дыснэйлэнд, з Кімам былі яго чатырохгадовы сын, жонка і служанка. Кім Чон Нам правёў у ізаляцыі некалькі дзён, а затым быў дэпартаваны ў Кітай, што выклікала незадаволенасць у Пхеньяне. Сам Чон Нам сцвярджаў, што паездкі ў Японію інкогніта былі вельмі папулярныя ў эліты КНДР і што такую паездку па фальшывым бразільскім пашпарце аднойчы здзейсніў сам Кім Чэн Ын. Кім Чэн Ір адмяніў з-за скандалу чарговы візіт у КНР. З тых часоў адносіны Кім Чон Нама з бацькам сапсаваліся і неўзабаве ён пасяліўся за мяжой[2].

Пасля 2001 года[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянна пражываў у Кітаі, у асноўным, у Шанхаі і Макаа, не бываючы ў КНДР. Часта прыязджаў у Сінгапур і Малайзію. Лічыўся асцярожным апазіцыянерам. Па некаторых паведамленнях, у 2009 годзе паўночнакарэйскае кіраўніцтва або Кім Чэн Ын па ўласнай ініцыятыве планавалі яго ліквідацыю, але адмовіліся ад гэтых планаў пад ціскам афіцыйнага Пекіна.[3] Кім Чон Нам быў дастаткова адкрыты для журналістаў і не пазбягаў іх. У 2004 годзе ён па ўласнай ініцыятыве задумаў шматгадовую перапіску з японцам Ёдзі Гомі і даў яму асобнае вялікае інтэрв'ю. У выніку японскі журналіст выдаў кнігу пра Кім Чон Нама.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

14 лютага 2017 года СМІ паведамілі, што Кім Чон Нама забілі ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры дзве невядомыя жанчыны, атруціўшы яго ў аэрапорце Куала-Лумпур[4]. Паліцыя Малайзіі пацвердзіла, што мужчына памёр па дарозе ў бальніцу з аэрапорта[5].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацька — Кім Чэн Ір
  • Маці — Сон Хе Рым
  • Браты (па бацьку, ад іншай маці): Кім Чэн Ын і Кім Чон Чхоль (1982 нар.). Кім Чон Нам сцвярджаў, што ніколі не бачыў Кім Чэн Ына[6].

У 2010 годзе паўднёвакарэйская газета «Чосан Ільба» напісала[7], што Кім Чон Нам мае двух жонак, палюбоўніц і дзяцей, з якіх найбольш вядомы старэйшы сын Кім Хан Соль 1995 года нараджэння.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]