Перайсці да зместу

Кінавар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінавар
Выява
Хімічная формула HgS
Шчыльнасць 8,1 ± 0,1 gram per cubic centimetre
Крышталічная сістэма trigonal crystal system[d]
Цвёрдасць па шкале Моаса 2,3 ± 0,2
IMA-статус grandfathered mineral (G)[d][1]
IMA Mineral Symbol Cin[2]
Strunz 8 II/B.14[3]
Nickel-Strunz 9 2.CD.15a[4]
Nickel-Strunz 10 2.CD.15a[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кінавар (стар.-грэч.: κιννάβαρι, лац.: cinnabari) — мінерал класа сульфідаў, сульфід ртуці, HgS.

Мае 86,2 % ртуці. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя або ромбаэдрычныя. Агрэгаты тонказярністыя, шчыльныя ці зямлістыя. Колер чырвоны да карычнева-чырвонага. Бляск алмазны ў чыстым мінерале або зямлісты, цьмяны (з прымесямі). Паўпразрысты. Цвёрдасць 2,5. Шчыльнасць 8—8,2 г/см³.

Кінавар — мінерал гідратэрмальнага паходжання. Пашыраны ў выглядзе ўкрапін і жыл паблізу маладых вулканічных парод і гарачых крыніц. Трапляецца ў асацыяцыі з пірытам, марказітам, стыбнітам, сульфідам медзі ў жыльных пародах.

Буйныя радовішчы кінавары ёсць на Украіне, у Іспаніі.

Кінавар з’яўляецца асноўнай рудою ртуці, а таксама сыравінаю для вырабу мастацкіх фарбаў.

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
  2. Warr L. N. IMA–CNMNC approved mineral symbols // Mineralogical MagazineCambridge University Press, 2021. — Vol. 85. — P. 291–320. — ISSN 0026-461X; 1471-8022doi:10.1180/MGM.2021.43
  3. Strunz K. H., Tennyson C. Mineralogische Tabellen : Eine Klassifizierung der Mineralien auf kristallchemischer Grundlage, mit einer Einfuhrung in die Kristallchemie — 8 — Лейпцыг: Akademische Verlagsgesellschaft, 1982.
  4. mineralienatlas.de
  5. Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database[Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.