Кінатэатры Гродна
Кінатэатры ў Гродна існуюць з 1908 года[1]. На 2022 год у Гродна працуюць 5 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гроднааблкінавідэапракат»[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
1920-я | 4 |
1930-я | 7 |
1941 | 3 |
2020 | 5 |
Першы кінематограф «Электра-Біёграф» у Гродна пачаў дзейнічаць у 1908 годзе ў доме Чартка на вуліцы Саборнай (зараз - вул. Савецкая), адчынены местачкоўцам Якавам Крывапіскам.
У 1911-1912 гады ў Гродна адкрыліся кінатэатры «Люкс» і «Сатурн». Кінематограф «Люкс» быў перабудаваны мешчанінам Раманам Завістоўскім з уласнага дома.
У траўні 1914 года быў зацверджаны план двухпавярховага цаглянага будынку, які быў прадстаўлены капітанам у адстаўцы Сяргеем Манастырскім. Кінатэатр у ім адкрыўся ў жніўні 1915 года і першапачаткова называўся «Эдэн» (Eden), пазней насіў назвы «Палац» (Palac), «Палонія» (Polonija), «Пан» (Pan). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР – «Чырвоная зорка».
У 1920 гады ў Гродна працавала 4 кінатэатры: «Ліра», «Эдэн», «Люкс», «Сатурн». У 30 гады іх стала сем: «Аполла» (былы кінатэатр «Ліра»), «Маленькі люкс» (былы «Сатурн»), «Пан» (раней - «Эдэн» і «Палонія»), «Палац», «Пацеха», «Геліёс» і «Зосенька»[3].
У 1940-1941 гады ў Гродна працавалі кінатэатры «Трэці інтэрнацыянал», «КІМ» (раней - «Зосенька») і «Чырвоная зорка».
У 1950 гады ў Занеманскай частцы горада з'явіўся кінатэатр імя Пушкіна. 4 жніўня 1950 года гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве кінатэатра на 200 месц на скрыжаванні вуліц Беластоцкай (вул. Суворава) і Аўгустоўскай (вул. Курбатава). Але праз 3 дні рашэнне адмянілі, а зямельны ўчастак плошчай 3300 квадратных метраў пад будаўніцтва кінатэатра выдзелілі на вуліцы Ласасянскай. У 2000 кінатэатр імя Пушкіна быў пераабсталяваны пад більярдны клуб з барам і рэстаранам.
У 1961 годзе адкрыты кінатэатр «Гродна», які стаў першым шырокаэкранным, а затым і шырокафарматным кінатэатрам у вобласці.
У 1962 годзе распачалося будаўніцтва кінатэатра «Космас» (адкрыўся ў студзені 1964)[4]. У верасні 2010 года ўпершыню ў горадзе ў ім пачалі паказваць фільмы ў 3D.
У лістападзе 1970 года на праспекце Касманаўтаў быў адкрыты кінатэатр «Усход» на 605 гледачоў.
У студзені 1987 года быў адкрыты кінатэатр «Кастрычнік», першы трохзальны кінатэатр на тэрыторыі БССР. Кінатэатр пабудаваны па індывідуальным праекце[5]. У траўні 2002 года ў вялікай зале кінатэатра «Кастрычнік» упершыню ў Гродна была усталявана сістэма звука Dolby. У 2016 годдзе ў кінатэатры таксама ўпершыню ў Гродна была ўсталявана сістэма Dolby Atmos[6].
У 2009 была праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная зорка», а ў снежні 2014 года пасля рэканструкцыі будынку адкрыўся кінатэатр «Усход».
У сакавіку 2021 года ў гандлёва-забаўляльным комплексу «Трыніці» адкрыўся 5-зальны кінатэатр MOOON сеткі Silver Screen[7].
Спіс кінатэатраў Гродна[правіць | правіць зыходнік]
У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гродна. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
- Назва — назва кінатэатра;
- Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
- Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
- Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
- Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
- Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
- Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя[правіць | правіць зыходнік]
Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Назва | Адкрыты | Архітэктары | Адрас | Выява | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
Кастрычнік | 1987 | вул. Паповіча, 3 | 3 залы | [8] | ||
Космас | 1964 | вул. Горкага, 49А | 1 зала з экранам 15 на 7 метраў | [9][10] | ||
Усход | 1970 | прасп. Касманаўтаў, 41/1 | Начны кінатэатр; 1 зала з экранам 12 на 6 метраў. | [11][12][13] | ||
Чырвоная зорка | 1915 | Сяргей Манастырскі | вул. Сацыялістычная, 4 | Ранейшыя назвы - «Эдэн», «Палац», «Палонія», «Пан». | [14] | |
MOOON | 2021 | прасп. Янкі Купалы, 87 | 5-зальны мульціплекс | [15][16] |
Закрытыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва | Адкрыты | Закрыты | Архітэктары | Адрас | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
Геліёс | 1930-я | Н/Д | Н/Д | |||
Глёрыя | Н/Д | Н/Д | вул. Ажэшка | |||
Гродна | 1961 | Н/Д | вул. Савецкая, 9 | |||
КІМ | 1930-я | Н/Д | вул. Карла Маркса, 2 | Да 1939 — «Зосенька» | [17] | |
Кінатэатр імя Пушкіна | 1954 | 2000-е | вул. Ласасянская | |||
Люкс | 1911-1912 | Н/Д | вул. Дамініканская | |||
Маленькі Люкс | 1911-1912 | Н/Д | вул. Гараднічанская, 10 | Да 1930-х — «Сатурн». | ||
Палац | 1930-я | Н/Д | вул. Ажэшка | |||
Пацеха | 1930-я | Н/Д | вул. Ажэшка, 15 | |||
Спартак | 1920-я | Н/Д | вул. Дамініканская, 26 | Да 1930 гадоў — «Ліра», да 1964 — «Аполла». Будынак знеслі падчас будаўніцтва новага корпуса універмага. | ||
Трэці інтэрнацыянал | 1939-1941 | Н/Д | Н/Д |
Зноскі
- ↑ История Гродненского кинопроката (руск.). kinogrodno.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Кинотеатры Гродно (руск.). Праверана 3 ліпеня 2022.
- ↑ Кинематограф как часть повседневной городской жизни Гродно в начале ХХ в. (руск.). harodnia.com. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ Первый цифровой показ, первый в формате 3D, фестиваль попкорна, фильмы-концерты: чем привлекает уже 55 лет кинотеатр «Космос» в Гродно (руск.). newgrodno.by. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 4 верасня 2021.
- ↑ Единственный трехзальный в БССР: бассейн в фойе и "Унесенные ветром". Кинотеатр "Октябрь" в проекте к 95-летию белорусского кино (руск.). Гродзенская праўда. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ В гродненском кинотеатре "Октябрь" установят новейшую систему 3D-звука Dolby Atmos2 (руск.)(недаступная спасылка). Афиша TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ В Гродно открылся кинотеатр нового формата MOOON — что в нем необычного и сколько стоят билеты (руск.). Вечерний Гродно. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр «Октябрь» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр «Космос» (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр «Космос» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр «Восток» (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр «Восток» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ Скидки для водителей и студентов и кинотеатр на месте спортзала. Кинотеатр «Восток» – локация нестандартных решений . Гродзенская праўда. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр «Красная звезда» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр MOON (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Silver Screen - MOON в ТРК «Тринити» (руск.). Silver Screen. Праверана 12 мая 2021.
- ↑ Улица Карла Маркса в Гродно: что здесь было? . Гродзенская праўда. Праверана 13 мая 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Кінатэатры Гродна на Вікісховішчы |
---|