Перамога (кінатэатр, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кінатэатр «Перамога» (Мінск))
Кінатэатр
Кінатэатр «Перамога»
Кінатэатр «Перамога» ў Мінску
Кінатэатр «Перамога» ў Мінску
53°54′04,40″ пн. ш. 27°33′15,64″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль сталінскі ампір
Архітэктар І. Лангбард, М. Бакланаў
Дата пабудовы 1950
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000038шыфр 713Г000038
Стан Працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кінатэа́тр «Перамо́га»кінатэатр у горадзе Мінску, помнік архітэктуры пасляваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда і Міхаіла Бакланава ў стылі сацыялістычнага класіцызму. Месціцца па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 20.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі на месцы кінатэатра месціўся кляштар бенедыкцінак XVII стагоддзя. У 1920-я гады было прынятае рашэнне аб будаўніцтве ў Менску клуба харчавікоў на месцы былога кляштара, праект распрацаваў Андрэй Бураў. У часе будаўніцтва клуба харчавікоў частка муроў і падвальныя памяшканні былога кляштара, перакрытыя скляпеннямі, былі захаваныя. Будынак клуба харчавікоў (пазней клуб імя Сталіна) быў пабудаваны ў 1929 годзе ў стылі канструктывізму і меў складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з глыбокім курданёрам. Будынак клуба быў моцна пашкоджаны ў часе Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе[1].

У 1945—1948 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект» быў распрацаваны праект аднаўлення і рэканструкцыі будынка клуба пад кінатэатр «Перамога». Аўтары праекта — Іосіф Лангбард і Міхаіл Бакланаў[1].

Былі захаваныя асноўныя канструктыўныя элементы былога клуба, а кампазіцыя галоўнага фасада, які выходзіў на вуліцу Інтэрнацыянальную, была вырашаная ў формах сацыялістычнага класіцызму. Заканчэнне будаўніцтва і адкрыццё кінатэатра адбылося ў 1950 годзе[1].

З 1 студзеня 2017 года будынак знаходзіцца на рэканструкцыі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пры будаўніцтве выкарыстаныя рэшткі разбуранага ў Другую сусветную вайну клуба харчавікоў (архітэктар Андрэй Бураў, 1929 г.). Да прамавугольнага ў плане аб’ёму з 2 бакоў далучаныя больш нізкія аб’ёмы, якія выступаюць за агульныя контуры збудавання. Цэнтральная частка галоўнага фасада прыўзнятая, вырашаная ў выглядзе манументальнага чатырохкалоннага порціка, перад ёй высокі ганак. Бакавыя фасады расчлянёныя лапаткамі, дэкараваныя ляпнымі элементамі. Вокны прамавугольныя. Аснову кампазіцыі будынка складае глядзельная зала (першапачаткова на 600 месцаў), злучаная агульным фае з малой лекцыйна-канцэртнай залай. У малой зале 2 рады квадратных калонаў, уздоўж сценаў вестыбюля калоны карынфскага ордара з развітым антаблементам, на які апіраюцца крыжыпадобныя скляпенні. У астатніх частках будынка столь плоская. У архітэктуры будынка, аздабленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаныя элементы класіцызму[2].

Зноскі

  1. а б в Будынак кінатэатра «Перамога». spadchina.by. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 21-12-2018.
  2. Міцянін А., с. 84

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]