Бярэсце (кінатэатр, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кінатэатр Бярэсце, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Кінатэатр
Кінатэатр «Бярэсце»
Кінатэатр «Бярэсце» 1990 год.
Кінатэатр «Бярэсце» 1990 год.
53°51′51,10″ пн. ш. 27°28′59,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск, пр. газеты «Праўда», 25
Аўтар праекта С. Замараеў
Дата заснавання 31 снежня 1989
Стан Працуе

«Бярэсце» — 3D кінатэатр у Маскоўскім раёне горада Мінска, размешчаны ў мікрараёне Паўднёвы Захад-2 побач са станцыяй метро Пятроўшчына. Кінатэатр знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Адзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 380 137 гледачоў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр «Бярэсце» быў адкрыты 31 снежня 1989 і стаў апошнім кінатэатрам, які быў пабудаваны ў Мінску за савецкім часам. У 2012 годзе адбылася рэкаструкцыя, пасля якой кінатэтр стаў адным з вядучых у сталіцы, а таксама месцам культурнага адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў і Маскоўскага раёна ў агуле.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У кінатэатры маецца дзве залы: адна на 297 месцаў (трансліруецца 3D кантэнт), а другая, падвышанай камфортнасці, разлічана на 150 месцаў. Маленькая зала абсталяваная мяккімі тэатральнымі крэсламі, паміж радамі зроблены шырокія праходы, усталяваны бясшвоўны экран. Абедзве залы аснашчаны сістэмай Dolby Digital. У холе кінатэатра маецца бар, і касы па продажы квіткоў.

Побач з ім знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Кірмаш» і рэстаран хуткага харчавання гандлёвай сеткі McDonald's, а таксама ахаваная паркоўка.

Кінатэатр ажыцяўляе штотыднёвыя прэм’еры фільмаў. Кіраўніцтвам арганізоўваюцца забаўляльныя і пазнавальныя праграмы для дзяцей і падлеткаў. Адным з напрамкаў работы кінатэатра з’яўляецца правядзенне кінамерапрыемстваў і паказ фільмаў для сямейнага прагляду.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В каком столичном кинотеатре самый большой экран и какие фильмы предпочитают минчане?