Кінафестываль у Сан-Себасцьяне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінафестываль у Сан-Себасцьяне
Інтэр’ер «Kursaal».
Інтэр’ер «Kursaal».
Месца
sansebastianfestival.com

Міжнародны кінафестываль у Сан-Себасцьяне (баскск.: Donostiako Nazioarteko Zinemaldi, ісп.: Festival Internacional de Cine de Donostia-San Sebastián) — штогадовы міжнародны кінафестываль, з 21 верасня 1953 года праводзіцца ў Краіне Баскаў у горадзе Даностыя-Сан-Себасцьян. Па рэзанансе з’яўляецца адной з найбуйнейшых культурных падзей Іспаніі.

Вышэйшыя ўзнагароды фестывалю — «Залатая ракавіна» (за лепшы фільм) і «Сярэбраная ракавіна» (уручаецца лепшаму акцёру, лепшай актрысе і лепшаму рэжысёру). Штогод на фестывалі праходзіць уручэнне ганаровай узнагароды — «Даностыя» за ўклад у кінематограф.

«Залатое стагоддзе» фестывалю прыйшлося на 1970-я гады, калі тут былі ўпершыню каранаваны рэжысёры-пачаткоўцы Фрэнсіс Форд Копала і Тэрэнс Малік. У 1976—1979 гадах на фестывалі тройчы перамагалі савецкія фільмы — «Табар сыходзіць у неба» (1976), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» (1977) і «Восеньскі марафон» (1979).

Сярод іншых пераможцаў — фільмы «Двое на дарозе» (1967), «Калена Клер» (1971), «Дух вулля» (1973), «Пусташы» (1974), «Байцовая рыбка» (1984), «Гамер і Эдзі» (1989), «Панядзелкі на сонцы» (2002), «У доме» (2012).

18 верасня 2020 года ў рамках фестывалю адбылася сусветная прэм’ера фільма «Фестываль Рыфкіна» Вудзі Алена.