Кінта-да-Боа-Віста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Кінта-да-Боа-Віста
парт.: Quinta da Boa Vista
Quinta da Boa Vista 03.jpg
22°54′36″ пд. ш. 43°13′12″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1905

Кінта-да-Боа-Віста (парт.: Quinta da Boa Vista, літаральна — «Маёнтак прыгожага віду») — палацава-паркавы комплекс на тэрыторыі горада Рыа-дэ-Жанэйра.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя на тэрыторыі Кінта-да-Боа-Вісты размяшчаліся ўладанні езуітаў. У 1800-я гг багаты партугалец Эліаш-Антоніу Лопеш на ўзгорку пабудаваў асабняк, з якога быў бачны заліў Гуанабара, адкуль валоданне і атрымала сваю назву. У 1808 годзе будучы кароль Партугаліі Жуан VI, атрымаўшы ў падарунак маёнтак, пачаў будаўніцтва комплексу. У той час Кінта-да-Боа-Віста знаходзілася параўнальна далёка ад Рыа, была акружаная манграмі і балотамі.

У 1822 годзе Бразілія атрымала незалежнасць, і Кінта-да-Боа-Віста стала валоданнем мясцовай імператарскай сям'і. Пасля ўсталявання рэспублікі комплекс стаў дзяржаўнай уласнасцю.

Сёння ў Кінта-да-Боа-Вісту, размешчаную ў паўночнай частцы горада, уваходзяць парк, палац Сан-Крыставан і заапарк Рыа-дэ-Жанейра (больш за 2 тыс. відаў жывел).

У палацы Сан-Крыставан, названым у гонар святога Хрыстафора, у якім нарадзіліся дзеці Педру II, размешчаны Нацыянальны музей.

У цяперашні час Кінта-да-Боа-Віста з'яўляецца вядомай славутасцю Рыа-ды-Жанэйра, якая карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]