Кіпарыс вечназялёны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кіпарыс вечназялёны
Cypress Halefka.JPG
Агульны выгляд дарослай расліны, Кіпр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cupressus sempervirens L.

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183456
NCBI   13469
EOL   1034869
IPNI   261974-1
TPL   kew-2748781

Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) — від хвойных вечназялёных дрэў сямейства кіпарысавых (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Галінка з шышкамі

Дрэва вырастае вышынёй 25-30 м, з прамым ствалом да 50-60 см у дыяметры. Лісце цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Вядома некалькі разнавіднасцяў — з пірамідальнай або разгалістай кронай.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе сустракаецца на поўдні Еўропы і захадзе Азіі, дзе разводзіцца з антычных часоў. Расце даволі хутка, пераносіць працяглую засуху і кароткачасовыя паніжэнні тэмпературы да −20 °C. У культуры з антычных часоў.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Культывуюцца часцей за ўсё пірамідальныя формы (напрыклад, у Крыме і на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа).

Дажывае да 2000 гадоў. У Турцыі часта высаджваецца на могілках.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная Чырвоная кніга лічыць кіпарыс таксонам мінімальнай рызыкі[1].

Зноскі

  1. Cupressus sempervirens. Праверана 1 верасня 2014.