Кіпрскі адкрыты ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіпрскі адкрыты ўніверсітэт
грэч. Ανοικτό Πανεπιστήμιο Κύπρου
Арыгінальная назва грэч. Ανοικτό Πανεπιστήμιο Κύπρου
Міжнародная назва англ.: Open University of Cyprus
Заснаваны 2002
Студэнты 500
Размяшчэнне Нікасія
Сайт ouc.ac.cy

Кіпрскі адкрыты ўніверсітэт (грэч. Ανοικτό Πανεπιστήμιο Κύπρου) — кіпрская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нікасія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе навучанне з дапамогай метадаў дыстанцыйнага навучання. Такім чынам, студэнты маюць магчымасць вучыцца ў час, які яны выбіраюць, без неабходнасці фізічна прысутнічаць на занятках. Ступені, якія прысуджаюцца ВНУ, прызнаюцца эквівалентнымі тым, што прысуджаюцца традыцыйнымі ўніверсітэтамі. Адкрыты ўніверсітэт выкарыстоўвае розныя віды мультымедыйных сродкаў, каб забяспечыць сваіх студэнтаў матэрыяламі і навучальнымі дапаможнікамі такім чынам, каб яны маглі выконваць навучальную праграму ў любым месцы. У цяперашні час універсітэт выкарыстоўвае наступныя метады і прыёмы: забяспечвае студэнтаў мультымедыйнымі матэрыяламі, якія дасылаюцца праз Інтэрнэт, дасылаюцца на CD, DVD або ў друкаваным выглядзе, арганізацыя «віртуальных класаў» праз Інтэрнэт. Студэнты маюць доступ да спецыяльнай адукацыйнай платформы, дзе яны могуць знайсці, сярод іншага, навучальныя матэрыялы, звязвацца з выкладчыкамі з дапамогай такіх інструментаў, як чат, відэаканферэнцыі, форумы, абменьвацца ідэямі з іншымі студэнтамі і атрымліваць усю адпаведную інфармацыю.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]