Кіпрыян Жахоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіпрыян Жахоўскі
Кіпрыян Жахоўскі
Герб
7-ы Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
11 лютага 1674 — 26 кастрычніка 1693
Царква: Уніяцкая царква
Абшчына: Кіеўская мітраполія
Папярэднік: Гаўрыіл Календа
Пераемнік: Леў Слюбіч-Заленскі

Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар багаслоўя[d]
Прафесія: святар, ксёндз
Нараджэнне: 1635(1635)
Полацкае ваяводства
Смерць: 26 кастрычніка 1693(1693-10-26)
Супрасль, Падляшскае ваяводства, Карона Польская
Пахаванне:
Дынастыя: Жахоўскія
Бацька: Аляксандр Жахоўскі
Маці: Ганна Магільніцкая
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кіпрыян (Цыпрыян) Жахоўскі (1635, Полацкае ваяводства — 1693, Супрасль, Падляшскае ваяводства, Карона Польская) — уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1674—1693).

Нарадзіўся ў шляхецкай каталіцкай сям’і. У юнацтве паступіў у Базыльянскі ордэн, адбыўваў навіцыят у Быцені. У 1658—1653 г. вучыўся ў Грэчаскай калегіі ў Рыме, атрымаў званне доктара філасофіі і тэалогіі. Вылучаўся незвычайнымі здольнасцямі і ўсе навучальныя ўстановы скончыў з адзнакаю. Пасвечаны ў святары 29.4.1663 г. У 1663—1665 г. жыў у Рыме, служыў у Царква Святых мучанікаў Сергія і Вакха, Рым(укр.) бел.царкве Сергія і Вакха і дапамагаў холмскаму біскупу Якаву Сушы, які знаходзіўся тады ў Рыме па справе зацвярджэння Г. Календы мітрапалітам і па справе кананізацыі І. Кунцэвіча.

Пасля вяртання з Рыма ў 1665 г. стаў архімандрытам базыльянскага манастыра ў Дзермані, затым у Дубне, з 1668 г. — архімандрыт Ляшчынскага манастыра. Вызначыўся як добры адміністратар: адабраў захопленыя шляхтай манастырскія зямлі, аднавіў царквы і манастыры.

Быў выдатным прапаведнікам, не толькі аказваў уплыў на народныя масы, але і пераконваў адукаваных людзей. К. Жахоўскага любіў слухаць кароль Ян Сабескі. На выбарчым сойме ў Варшаве ледзь не загінуў ад рукі шляхціца, які напаў на яго і хацеў забіць. Шляхціца адразу раззброілі, а замах аказаў моцны ўплыў на настроі сойма і павярнула яго сімпатыі ў бок уніі.

Пасля 1670 г. мітрапаліт Г. Календа пасвяціў К. Жахоўскага на віцебскага і мсціслаўскага біскупа і прасіў у Рыма зацвярджэння яго сваім каад'ютарам з правам атрымання ў спадчыну мітрапалічага стальца, чаму запярэчылі біскупы пінскі і ўладзімірскі ў сувязі з маладосцю К. Жахоўскага. У 1673 г. Рым зацвердзіў мітрапалітаву намінацыю. У 1674 г. К. Жахоўскі стаў полацкім архібіскупам.

Пасля смерці Г. Календы ў 1674 г. К. Жахоўскі заняў мітрапалічы сталец. Дамогся ў караля Яна Сабескага пацверджання ўсіх правоў і прывілеяў уніяцкай царквы. Кіраванне К. Жахоўскім Кіеўскай мітраполіяй, было для яе спрыяльным: не было канфліктаў з праваслаўнымі; падзеленыя на розныя партыі, якія сварацца паміж сабою казакі перасталі быць пагрозаю для ўніяцкай царквы. Пасля Андрусаўскага перамір’я 1667 г. больш добразычлівыя да ўніяцкай царквы сталі польскія каралі, здаволеныя тым, што ўніяцкая царква, у адрозненне ад праваслаўнай, не мае ніякіх, нават рэлігійна-царкоўных сувязяў з Масквой і Канстанцінопалем. Падпарадкаванне праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі ў 1685 г. Маскоўскаму патрыярхату і энергічная дзейнасць К. Жахоўскага па пашырэнню уніі схілілі да пераходу ва унію Перамышльскую, Львоўскую і Луцкую епархіі, дзе К. Жахоўскі паставіў біскупамі людзей прыхільных аб’яднанню. На базыльянскі кангрэгацыі ў Жыровіцах у 1675 г. і ў Навагрудку ў 1686 г. была прынятая практыка абрання протаархімандрыта базыльянскага ордэна з саміх манахаў, а не з мітрапалітаў і біскупаў, што ўнармавала адносіны паміж мітрапалітамі і базыльянскі ордэнам.

К. Жахоўскі клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукаванасці духавенства і развіцці сеткі ўніяцкіх школ. Аднавіў семінарыю ў Менску, заснаваную яшчэ мітрапалітам Я. Руцкім. Пры К. Жахоўскім пашыраўся культ І. Кунцэвіча, дзень памяці якога быў перанесены з 12 лістапада на 16 верасня. К. Жахоўскі — аўтар казанняў, прысвечаных І. Кунцэвічу. Заснаваў пры кафедральным саборы ў Полацку брацтва. Абараняў уніяцкую царкву ад перацягвання яе вернікаў, моладзі, чым ужо здаўна займалася рымска-каталіцкае духавенства. Скардзіўся на гэта ў Рым.

З ініцыятывы К. Жахоўскага і Я. Сушы ў 1680 г. у Любліне быў скліканы калоквіюм з мэтай прымірэння праваслаўных і ўніятаў, але з-за процідзеяння нунцыя, караля і адмовы ад удзелу праваслаўных дыспут не адбыўся. К. Жахоўскі напісаў навуковую працу «Люблінскі калоквіюм» (Замосце, 1680, польск.).

Мітрапаліт Жахоўскі выступіў супраць каталіцызацыі ўсходняга абраду, якая адбывалася ў сувязі з уступленнем у базыльянскія манастыры паланізаванай шляхты. У адказ на яго разам з біскупамі хадайніцтва ў Рым той забараніў каталіцызацыю абрадаў. Супрацьстаяць каталіцызацыі К. Жахоўскі хацеў і шляхам выдання літургічных кніг. З гэтай мэтай ён заснаваў у Супраслі друкарню, якая выпускала служэбнікі і іншыя літургічныя кнігі. Гэтым самым К. Жахоўскі спыніў наплыў літургічных кніг з Масквы, а, з іншага боку, тармазіў працэс каталіцызацыі. Выдаў уніяцкі Літургікон (Вільня, 1692) і «служэбнік» (Вільня, 1692; Супрасль, 1695), выкарыстанне якіх павінна было прывесці да аднастайнасці літургічнай практыкі ўніяцкай царквы. К. Жахоўскі вывеў уніяцкую царкву з стану разладу, у якім яна апынулася ў сувязі з войнамі 1648—1667 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zochowski S. Unia Brzeska w Polsce XVII wieku: Monografia Ks. Cypriana Zochowskiego metropolity Calej Rusi i Arcybiskupa Połockiego (1635—1693). Brysbane-Londyn, 1988;
  • Назарко І. Киівські і Галицькі митрополиты: Біографічні нариси (1590—1960). — Торонто, 1962. — С. 59-67.