Кіраёва (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кіраёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818031
Кіраёва на карце Беларусі ±
Кіраёва (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Кіраёва (Гарадоцкі раён)
Кіраёва (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Кіраёва (Гарадоцкі раён)

Кіраёва[1], таксама Кірэева[2] (трансліт.: Kirajova, руск.: Киреёво) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 30 км на паўночны захад ад Гарадка, 16 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 66 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і паўднёвым усходзе знаходзяцца лясныя масівы. У паўночна-заходнім напрамку ляжыць забалочаны ўчастак. Транспартныя сувязі па дарозе Віраўля — Гарадок, якая праходзіць паблізу ад вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе фальварка Новая Віраўля дзяржаўнага маёнтка Езярышча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1847 годзе было 6 дзесяцін сядзібнай зямлі, 40,5 — ворыва, 20 — сенажаці. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Нова-Віраўлянскага сельскага таварыства. У 1905 годзе 104 дзесяціны зямлі. З 1920 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 двароў, 61 рэвізская душа (1785)
  • 58 рэвізскіх душ (1795)
  • 34 рэвізскія душы (1839)
  • 6 двароў, 36 душ (1847)
  • 10 двароў, 81 жыхар (1905)
  • 10 двароў, 63 жыхары (1926)
  • 45 жыхароў (1959)
  • 47 жыхароў (1970)
  • 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2000)
  • 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кірэ́ева
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]