Перайсці да зместу

Кіраўская (аграгарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Кіраўская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 060 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2


Кіраўская (Беларусь)
Кіраўская
Кіраўская


Кіраўская (Віцебская вобласць)
Кіраўская
Кіраўская


Мапа

Кі́раўская[2] (трансліт.: Kiraŭskaja, руск.: Кировская) — аграгарадок[3] у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. За 2,5 км на захад ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Полацк.

У 2011 годзе частка тэрыторыі аграгарадка ўключана ў склад Віцебска[4].

Заснавана ў 1963 годзе ў калгасе імя Кірава. У канцы 1980-х гадоў у вёсцы створаны квартал сучаснай мнагаэтажнай забудовы і дзіцячы сад. У 1991 годзе ўзведзены новы будынак школы на 264 месцы. У лістападзе 1993 года калгас пераўтвораны ў асацыяцыю кааператываў сялянскіх гаспадарак «Адраджэнне». З 27 снежня 1995 года цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Адраджэнне». З 2006 года аграгарадок.

  • 232 гаспадаркі, 739 жыхароў (1997)
  • 360 гаспадарак, 1049 жыхароў (2018)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

ААТ «Адраджэнне», сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, філіял Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.

  • Праваслаўная царква Святой Алены.